Перайсці да зместу

Храм Венеры і Ромы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Храм Венеры і Ромы
лац.: Templum Veneris et Romae
41°53′27″ пн. ш. 12°29′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Месцазнаходжанне
Скульптар Адрыян
Дата заснавання 135
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Храм багінь Венеры і Ромы (лац.: templum Venus et Roma, таксама зваўся templum urbis Romae[2], templum urbis[3]) — некалі найбуйнейшае рэлігійнае збудаванне старажытнага Рыма[4].

Збудаванне займала ўсю тэрыторыю ад базілікі Максенцыя і да даліны Калізея, і было збудавана на пастаменце даўжынёй у 145 м і шырынёй у 100 м. Храм быў пабудаваны пры імператары Адрыяне ў 135 годзе н.э., на тым месцы, дзе калісьці размяшчаўся порцік Залатога дому Нерона[4].

План храма Венеры і Ромы, 1830

Храм займаў цэнтральную частку порціка: ён быў пабудаваны з дзвюх цэл, адна насупраць другой, з агульнай унутранай сцяной[5]. Цэла, якая выходзіла да форума, была прысвечана багіні горада Рыма — Роме, іншая прысвечана багіні Венеры.

Пасля пажару Максенцый перабудаваў інтэр'ер у 307 годзе н.э.[5]: дзве апсіды былі высечаны ў задняй частцы цэлы, дзе размясцілі статуі багінь, бакавыя сцены з парфіравымі калонамі апраўлялі нішы для статуй. Падлога была выкладзены геаметрычнай мазаікай з каляровага мармуру. Усходняя цэла захавалася да нашых дзён лепш за ўсё, бо яна доўгі час з'яўлялася часткай царквы Санта-Франчэска-Рамана.

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. Serv. Aen. II.227
  3. Amm. Marcell. XVI.10.14; Hist. Aug. Hadr. 19; Cassiod. Chron.
  4. а б Храм Венеры і Ромы
  5. а б Коарелли Ф. Рим. Археологический путеводитель.
  • Andrea Barattolo, Sulla decorazione delle celle del tempio di Venere e Roma all’epoca di Adriano, in Bullettino della Commissione Archeologica Comunale di Roma, 84, 1974-75, pp. 133–148.
  • Andrea Barattolo, Nuove ricerche sull’architettura del tempio di Venere e Roma in età adrianea, in Römische Mitteilungen, 80, 1973, pp. 243–269.
  • Andrea Barattolo, Il tempio di Venere e Roma un tempio "greco" nell'urbe, in Römische Mitteilungen, 85, 1978, p. 397 s.
  • Ferdinando Castagnoli, Il Tempio di Roma nel Medioevo, in Archivio della Società Romana di Storia Patria, 70, 1947, pp. 163–169.
  • Alessandro Cassatella e Stefania Panella, Restituzione dell'impianto adrianeo del Tempio di Venere e Roma, in Archeologia Laziale, Consiglio Nazionale delle Ricerche, 1990, pp. 52–54.
  • Vincent Laloux, Restauration du temple de Vénus et Rome, in Mélanges de l’Ecole Française de Rome - Archéologie, 1882, pp. 362–370.
  • Sandro Lorenzatti, Vicende del tempio di Venere e Roma nel Medioevo e nel Rinascimento, in Rivista dell’Istituto Nazionale di Archeologia e storia dell’Arte, 13, 1990, pp. 119–138.
  • Giuseppe Lugli, Il restauro del tempio di Venere e Roma, in Pan, 5, 7, 1935, pp. 364–375.
  • Antonio Muñoz, Il tempio di Venere e Roma, in Capitolium, 13, 1935, pp. 215–234.
  • Filippo Coarelli, Guida archeologica di Roma, Arnoldo Mondadori Editore, Verona 1984.