Худабычка
Выгляд
Худабычка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 15 км |
Басейн | 64 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°43′57,70″ пн. ш. 31°51′51,50″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сож |
• Каардынаты | 53°40′39,50″ пн. ш. 31°43′33,80″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,6 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сож → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раён | Крычаўскі раён |
— выток, — вусце |
Худабы́чка — рака ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 15 км[1]. Плошча вадазбору 64 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Пачынаецца за 1 км на поўнач ад аграгарадка Красная Буда, вусце на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада Крычаў. Цячэ ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, пад лесам 22 % вадазбору. Рэчышча на працягу 5,5 км перад вусцем каналізаванае. Прыток — рака Каранец (злева). У аграгарадку Красная Буда на рацэ створана сажалка (плошча 7 га).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.