Шарлота Перэлі
Шарлота Перэлі | |
---|---|
Charlotte Perrelli | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Ганна Джэні Шарлота Нільсан |
Дата нараджэння | 7 кастрычніка 1974[1] (50 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Дзеці | Angelo Perelli[d] і Alessio Perelli[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, аўтарка-кампазітар, студыйны музыкант |
Пеўчы голас | кантральта[d] |
Інструменты | вакал |
Жанры | поп, дыска |
Псеўданімы | Шарлота Нільсан |
Калектывы | «Wizex», «Anders Engbergs» |
Лэйблы |
Stockhouse (1999—2008) Universal Music Group (2008—цяперашні час) |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
charlotteperrelli.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шарлота Перэлі (поўнае імя Анна Джэні Шарлота Нільсан; 7 кастрычніка 1974, Хаўмантор, Швецыя), шведская спявачка і актрыса. У 1999 прадстаўляла Швецыю на конкурсе песні Еўрабачанне 1999. З песняй «Take Me to Your Heaven» (Вазьмі мяне ў свой рай) заняла першае месца і прынесла перамогу сваёй краіне.
Выйграла Melodifestivalen-2008 з песняй «Hero» і на Конкурсе песні Еўрабачанне 2008 ізноў прадстаўляла Швецыю.
Пасля перамогі на конкурсе Еўрабачанне 1999 Шарлота (тады яшчэ Нільсан) становіцца знакамітай. Яна выступае па ўсёй Еўропе і выпускае свой першы сольны альбом «Charlotte». У 2001 годзе выходзіць другі альбом, які ўключае ў сябе паспяховы сінгл «You Got Me Going Crazy». У 2003 годзе Шарлота становіцца вядучай першага паўфіналу Швецкага адбору на Еўрабачанне. У красавіку гэтага жа года яна прымае ўдзел у шведскай пастаноўцы «Ісус Хрыстос — Суперзорка». У верасні выходзіць сінгл «'Broken Heart», а ў чэрвені 2004 з’яўляецца альбом «Gone Too Long».
Пасля ўдалага дэбюту яе запрашаюць правесці ўжо цалкам увесь нацыянальны адбор на Еўрабачанне 2004, а тэлеканал TV4 запрашае яе стварыць уласнае шоу. Яна арганізуе дзіцячую музычную перадачу «Super Troupers». У маі 2007 года Шарлота прымае ўдзел у Nordic Preview Show, абмяркоўваючы ўдзельнікаў Еўрабачання 2007 у якасці эксперта ад Швецыі. Яна ўжо была ў складзе экспертнай камісіі ў 2005 годзе.
Запісала пяць альбомаў сваіх песень, чатыры з іх увайшлі ў Топ-50 у Швецыі. Альбом «Gone too long» падняўся ў гэтым спісе найбольш высока (11 месца). Стала выступае на шведскім тэлебачанні з аглядам сучаснай шведскай эстраднай музыкі.
Шарлота замужам за італьянскім рэстаратарам Ніколай Інгросам, братам Эміліо Інгросам, які быў жанаты на яшчэ адной паспяховай шведскай спявачцы Перніле Вальгрэн. Нікола і Шарлота вырашылі сумесна змяніць сваё прозвішча на Перэлі. Яны жывуць у Стакгольме і ў іх двое сыноў.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- 1999 — «Charlotte»
- 2001 — «Miss Jealousy»
- 2004 — «Gone too long»
- 2006 — «I din röst»
- 2008 — «Hero»
- 2008 — «Rimfrostjul»
- 2012 — «The Girl»
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]- 1999 — «Take Me to Your Heaven», «I write you a lovesong» (Gone too long)
- 2000 — «Damn you» (Gone too long)
- 2001 — «You got me going crazy», «Miss Jealousy» (Miss Jealousy)
- 2003 — «Broken heart» (Gone too long)
- 2004 — «Million miles away» (Gone too long)
- 2006 — «I din röst», «Jag är tillbaka» (I din röst)
- 2008— «Hero» (Hero)
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Шарлота Перэлі на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Шарлоты Перэлі
- Шарлота Перэлі (англ.) на сайце Myspace
- Шарлота Перэлі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Швецыя на конкурсе «Еўрабачанне 2008» на ESCKaz.com
- Нарадзіліся 7 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся ў Швецыі
- Кантральта
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Хаўманторы
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Швецыі
- Актрысы паводле алфавіта
- Актрысы Швецыі
- Карыстальнікі Myspace
- Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне
- Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне
- Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2008
- Поп-музыканты Швецыі