Перайсці да зместу

Шаталава (Пачынкаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Шаталава
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Насельніцтва
  • 4 254 чал. (2002)[1]
Тэлефонны код
48149
Паштовыя індэксы
216491
Код АКАТП
Шаталава на карце Расіі ±
Шаталава (Пачынкаўскі раён) (Расія)
Шаталава (Пачынкаўскі раён)
Шаталава (Пачынкаўскі раён) (Смаленская вобласць)
Шаталава (Пачынкаўскі раён)

Шаталава[2] (руск.: Шата́лово) — вёска ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Шаталаўскага сельскага паселішча.

Самая вялікая па колькасці насельніцтва вёска ў Смаленскай вобласці.

Вёска Шаталава адзначана на карце да Плана Генеральнага межавання Смаленскай губерні 1780—1790 гадоў.

У 1811 годзе згадваецца, як вёска Шаталаўка пры рэках Невядомка і Свеча (на самай справе гэта розныя назвы адной ракі Свеча).

Згодна Спісу населеных месцаў Смаленскай Губерні ад 1859 года Шаталава — сяльцо ў Смаленскім павеце з 29 дварамі і 249 жыхарамі. У Сяльцы знаходзіцца паштовая станцыя[3].

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шаталава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня вёска разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была перададзена ў склад РСФСР.

Да 1920-х года ў складзе Пачынкаўскай воласці Смаленскага павета Смаленскай губерні.

Па картах РККА 1924—1926 гадоў у вёсцы ўжо 86 двароў.

У 1928 годзе побач з вёскай на былых землях сялян-кулакоў пачалося будаўніцтва буйнога ваеннага аэрадрома, з якім у далейшым звязаная гісторыя Шаталава. Будаўніцтва аэрадрома і спадарожнай ваеннай інфраструктуры дало працу не толькі шаталовцам, але і жыхарам суседніх вёсак.

Да 1941 года на тэрыторыі аэрадрома грунтаваліся знішчальнікі І-16 і бамбардзіроўшчыкі далёкай авіяцыі ДБ-3Ф (Іл-4). З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны гарнізон ваеннага аэрадрома прымаў удзел у паветраных бітвах на захадзе СССР, але ўжо да канца ліпеня 1941 года вёска была акупаваная немцамі, авіяпалкі, якія размяшчаліся на аэрадроме Шаталава, былі расфармаваныя. Падчас акупацыі на тэрыторыі вёскі знаходзіўся нямецкі гарнізон. У верасні 1943 года Шаталава і Пачынак былі вызваленыя савецкімі войскамі ў ходзе Смаленска-Раслаўльскай аперацыі.[4].

Зноскі