Эдуард Станіслававіч Куфко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуард Станіслававіч Куфко
руск.: Эдуард Станиславович Куфко
Дата нараджэння 4 сакавіка 1921(1921-03-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 кастрычніка 1998(1998-10-18) (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр сюжэтна-тэматычная карціна[d], партрэт, нацюрморт і пейзаж
Вучоба
Член у

Эдуард Станіслававіч Куфко (4 сакавіка 1921, с. Славоціна, Селіжараўскі раён, Цвярская вобласць, РСФСР — 18 кастрычніка 1998, Брэст) — мастакжывапісец. Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года. Бацька мастака Уладзіслава Куфко.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Яраслаўскім мастацкім вучылішчы (1938—1939). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Трапіў у палон, быў зняволены ў нацысцкі канцлагер. Пасля вызвалення з канлагеру рэпрэсаваны. З 1946 па 1953 год вязень ГУЛАГу. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Жыў у г. Брэсце.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1956 года ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. З 1992 па 1996 год правёў шэраг персанальных выстаў у Беларусі і ЗША.

Творы знаходзяцца ў найбуйнейшых музеях і карцінных галерэях Мінска, Мастацкім музеі Брэста, а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі, замежных краін.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]