Электрычны чайнік
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d2/%D0%9D%D0%B5%D0%B0%D0%B2%D1%82%D0%BE%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D1%8D%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%82%D1%80%D0%BE%D1%87%D0%B0%D0%B9%D0%BD%D0%B8%D0%BA.jpg/220px-%D0%9D%D0%B5%D0%B0%D0%B2%D1%82%D0%BE%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D1%8D%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%82%D1%80%D0%BE%D1%87%D0%B0%D0%B9%D0%BD%D0%B8%D0%BA.jpg)
Электрычный чайнік, электрачайнік — прылада для кіпячэння вады з дапамогай электрычнасці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першыя электрычныя чайнікі з’явіліся ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. З цягам часу іх канструкцыя і зручнасць карыстання ўдасканальваліся. У 1992 годзе ў Японіі пачалася вытворчасць электрачайнікаў-тэрмасаў (тэрмапотаў). У 1994 годзе ў Ізраілі выпусцілі электрачайнікі з кантактнай падстаўкай і аўтаматычным адключэннем пасля закіпання.
У СССР былі распаўсюджаны электрачайнікі без аўтаматычнага адключэння пры закіпанні вады.
Апісанне сучаснага прыбору[правіць | правіць зыходнік]
Уяўляе сабой ёмістасць ад 0,7 да 2 літраў, з размешчаным унутры награвальным элементам магутнасцю каля 2 кВт. Зверху корпуса размешчаны датчык закіпання, які адключае чайнік пры закіпанні вады.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |