Эскадра
Выгляд
Эскадра (фр.: escadre) — шматзначны тэрмін, які абазначае:
- Аператыўна-тактычнае злучэнне надводных баявых караблёў у ВМФ, якое прызначалася для знішчэння злучэнняў буйных караблёў і канвояў у моры, нанясення артылерыйскіх удараў па берагавых аб'ектах і інш;
- Група караблёў, што знаходзяцца ў далёкім марскім плаванні або экспедыцыі;
- У некаторых краінах асноўнае аператыўна-тактычнае злучэнне атамных ракетных падводных лодак для дзеянняў на акіянскім (марскім) тэатры ваенных дзеянняў;
- Злучэнне баявых самалётаў або аператыўна-тактычных ракет у ВПС некаторых дзяржаў (ФРГ, Францыя і інш.).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- * Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1). с.158.