Перайсці да зместу

Юзаф Козел-Паклеўскі (прамысловец)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Козел-Паклеўскі
Юзаф-Анджэй Козел-Паклеўскі
Юзаф-Анджэй Козел-Паклеўскі
Герб «Козел»
Герб «Козел»
Нараджэнне 1845
Смерць 31 студзеня 1915(1915-01-31)
Род Козел-Паклеўскія
Бацька Ян Козел-Паклеўскі[d]
Маці Юзэфа Толенсдорф[d]
Жонка Юлія-Амбражына Козел-Паклеўская
Дзеці Юзаф-Вінцэнт Козел-Паклеўскі, Вінцэнт Козел-Паклеўскі, Тадэвуш Козел-Паклеўскі
Веравызнанне каталік
Бітвы

Юзаф Анджэй Козел-Паклеўскі (польск.: Józef Andrzej Poklewski-Koziełł; нар. 1845, маёнтак Сэрвач Вялікі, Вілейскі павет, Мінская губерня, цяпер Вілейскі раён — 31 студзеня 1915, Таліца, Расійская імперыя) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў на тэрыторыі Барысаўскага павета, прамысловец, філантроп.

Паходзіў са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага герба «Козел». Бацька Каэтан быў суддзём, дзед Юзаф-Каласанты Козел-Паклеўскі быў уладальнікам маёнтку Сэрвач, маці Вікторыя паходзіла з роду Ліхадзіеўскіх герба «Ястрабец». Да паўстання жыў у маёнтку Сэрвач, якім валодаў яго бацька[1].

У час паўстання быў арыштаваны за намер далучыцца да паўстанцкага атрада, 22 красавіка 1863 г. быў зняволены ў лякарні г. Барысава, дзе ўтрымліваўся яшчэ 10 ліпеня 1863 г.[1]. Яго маёмасць на падставе распараджэння віленскага губернатара падлягала секвестру[1]. Пастановай Мураўёва 23 жніўня 1863 г. быў прысуджаны да пазбаўлення правоў стану, канфіскацыі маёмасці і ссылкі на службу шарагоўцам у Сібірскія лінейныя батальёны расійскага войска[1][2]. У 1865 г. служыў у 4 лінейным батальёне Заходняй Сібіры ў г. Омск[1].

Дзякуючы сувязям сваяка Альфонса Козел-Паклеўскага быў накіраваны адбываць пакаранне на Таліцкі вінакураны завод, які належаў Альфонсу. З 1890 г. Юзаф стаў кіраўніком канторы Таліцкіх заводаў, упаўнаважаны па справах гандлёвага дома «Спадчыннікі А. Ф. Паклеўскага-Козел». Займаў шэраг пасад у Пермскай губерні. Ахвяраваў шмат грошай на развіццё адукацыі і медыцыны Урала. Пасля яго смерці ў 1915 годзе, удава Юзафа вяртаецца ў Вялікую Сэрвач для падзелу спадчыны паміж спадчыннікамі. Старэйшы сын Юзаф атрымаў Вялікую Сэрвач. Вінцэнту дастаўся нядаўна пабудаваны маёнтак Людвінова з фермай серабрыстых ліс. Малодшы сын Тадэвуш атрымаў Кастыкі, у якім быў вадзяны млын.

Юзаф Козел-Паклеўскі разам са сваім пляменнікам Юзафам, сына Яна

Прыватнае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

У высылцы ажаніўся з Юліяй Амбражынай Козел-Паклеўская (1863—1938), якая была на 18 гадоў маладзейшай за яго і прыходзілася яму далёкай сваячніцай з вількамірскай галіны роду Козел-Паклеўскіх. Яе бацька Павел Козел-Паклеўскі валодаў маёнткам Дзекшнэ Вількамірскага павета, удзельнічаў у паўстання 1863—1864 гадоў. У шлюбе мелі трох сыноў:

Унукі (па лініі сына Юзафа Вінцэнта): Эльжбета, Ізабела, Юлія, Тадэвуш і Міхал, якія пражываюць у Польшчы.

Зноскі

  1. а б в г д Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў : біяграфічны слоўнік : (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык ; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Республікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск: Беларусь, 2016. — 734 с. — 400 экз. — ISBN 978-985-01-1159-3. С. 256—257.
  2. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. T. 1, s. 373 tom 1 tom 2 Wilno 1913.