Юпік
Юпік (саманазва: Yup’ik, юпик) — група эскімоскіх народаў, якія размаўляюць на галіне моў юпік алеуцка-эскімоскай сям’і моў. Жывуць пераважна ў штаце Аляска (ЗША), Чукоцкай аўтаномнай акрузе (Расія). Агульная колькасць — каля 70 000 чалавек.
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Існуюць 2 асноўныя версіі паходжання народаў юпік — азіяцкая і паўночнаамерыканская. Большасць сучасных даследчыкаў прытрымліваюцца першай версіі, якая заснавана на выніках археалагічных і палеагенетычных даследаванняў. Лічыцца, што продкі юпік, інуітаў, палеаэскімосаў і алеутаў перасяліліся з Азіі ў Паўночную Амерыку праз Берынгаў праліў каля 6 тысяч гадоў таму. У 4 — 3 тысячагоддзях да н. э. на Алясцы склалася мікралітычная культура, якая таксама аказвала ўплыў на жыхароў заходняга берага Берынгава праліва. У канцы 1 тысячагоддзя да н. э. на ўсходзе Аляскі і захадзе Чукоцкага паўвострава сфарміравалася археалагічная культура паляўнічых Берынгава мора, што ўжо непасрэдна датычылася продкаў сучасных юпік. Не раней за XIV ст. юпік пачалі насяляць цэнтральныя землі Аляскі ўздоўж буйных рэк.