Юрай Якубіска
Юрай Якубіска | |
---|---|
славацк.: Juraj Jakubisko | |
Дата нараджэння | 30 красавіка 1938[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лютага 2023[4][5] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Deana Horváthová[d][7] і Ľudmila Vašová[d][8] |
Дзеці | Jorik Jakubisko[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінааператар, рэжысёр, кінасцэнарыст, аператар-пастаноўшчык, дзеяч выяўленчага мастацтва, мастак, графік, ілюстратар |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0416036 |
jakubiskofilm.com (англ.) (чэшск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ю́рай Я́кубіска (славацк.: Juraj Jakubisko; 30 красавіка 1938, Койшава, Славакія — 24 лютага 2023) — славацкі кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар; адзін з прадстаўнікоў чэхаславацкай «новай хвалі».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў русінскай сям’і на ўсходзе Славакіі. Скончыў мастацка-прамысловую школу па спецыяльнасці «мастацкая фатаграфія» ў Браціславе, у 1966 годзе рэжысёрскае і аператарскае аддзяленні факультэта кіно і тэлебачання Акадэміі музычнага мастацтва ў Празе. Быў асістэнтам у Веры Хіцілавай і Яраміла Іраша.
Першыя фільмы Якубіска зрабілі яго адным з вядучых рэжысёраў «чэхаславацкай новай хвалі»[9].
Карціна «Птушкі, сіроты і блажэнныя»[10] 1969 года была адпраўлена «на паліцу», дзе праляжала да 1991 года. Сам рэжысёр быў практычна пазбаўлены магчымасці здымаць на працягу наступных пятнаццаці гадоў. Выключэннем былі некалькі кароткаметражных дакументальных стужак і фільм «Тры мяшкі цэменту і жывы певень» (1976), але і ён быў паказаны толькі праз два гады пасля таго, як быў скончаны. Канчаткова вярнуўся ў кіно з карцінай «Пабудуй дом, пасадзі дрэва» (1979).
У 2000 годзе па выніках апытання кінакрытыкаў і журналістаў быў прызнаны лепшым славацкім рэжысёрам XX стагоддзя[11].
Выкладае ў Пражскай кінаакадэміі. У 2005 годзе ўзначаліў журы конкурсу «Перспектывы» на XXVII Маскоўскім кінафестывалі. Заснаваў студыю «Якубіска Філм», на якой зняў шэраг сваіх карцін.
Займаецца жывапісю, яго працы былі прадстаўлены на некалькіх выстаўках.
Жанаты з актрысай Дэанай Хорватавай, якую шмат здымаў у сваіх фільмах. Жыве ў Празе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першы паўнаметражны фільм — «Узрост Хрыста» (1967, прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Мангейме). У фільмах «Дэзерціры і вандроўнікі» (1968), «Птушкі, сіроты і блажэнныя» (1969, з Францыяй), «Да сустрэчы ў пекле, сябры!» (1970, забаронены цэнзурай, выйшаў на экран праз 20 гадоў) экзістэнцыяльныя праблемы пошуку уласнага «я» ўвасабляў у складаных шматстылявых мастацкіх канструкцыях, імкнуўся да спалучэння мовы заходняга кінаавангарда з разнастайнай культурнай мовай Усходняй Славакіі.
У 1970-я гг. зняў шэраг дакументальных стужак, у т.л. «Будоўля веку» (прэмія Міжнароднага кінафестывалю кароткаметражных фільмаў у Будапешце), «Барабаншчык Чырвонага Крыжа» (Залаты медаль Міжнароднага кінафестывалю ў Варне) і інш., якім уласцівы асацыятыўнасць апавядання, ужыванне элементаў сюррэалізму.
Лепшая работа — гістарычная сага «Тысячагадовая пчала» (1983, прэмія Міжнароднага кінафестывалю ў Венецыі) — арганічна спалучае трагедыю, паэзію, фальклор, вытанчаную візуальную стыхію і філасофскае асэнсаванне гістарычных падзей.
Сярод іншых фільмаў: «Пабудуй дом, пасадзі дрэва» (1979), «Цётка Франкенштэйна» (1985), «Я сяджу на галіне, і мне добра» (1989), «Лепш быць багатым і здаровым, чым бедным і хворым» (1992), «Няясная вестка пра канец свету» (1997) і інш.
Зноскі
- ↑ Juraj Jakubisko // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Juraj Jakubisko // The Fine Art Archive — 2003.
- ↑ а б Evidence zájmových osob StB
- ↑ Juraj Jakubisko odišiel do večnosti, zostali nám nesmrteľné filmy — 2023. Праверана 25 лютага 2023.
- ↑ https://www.cas.sk/clanok/2773661/juraj-jakubisko-84-po-sebe-zanechava-obrovske-kulturne-dedicstvo-v-podobe-veldiel-premiery-perinbaby-2-sa-nedozil
- ↑ Divadelní noviny — Společnost pro Divadelní noviny, 2023. — ISSN 1210-471X; 2570-8414 Праверана 6 сакавіка 2023.
- ↑ iDNES.cz — 2020. Праверана 10 лістапада 2020.
- ↑ https://www.cas.sk/clanok/682755/juraj-jakubisko-spomina-na-svoj-zivot-necakany-podraz-od-komunistov//
- ↑ Ханс-Йоахим Шлегель. Проблемы культурной аутентичности в постсоциалистическую эпоху(недаступная спасылка). Киноведческие записки, № 71 (24 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2009. Праверана 24 чэрвеня 2009.
- ↑ Birds, Orphans, and Fools(недаступная спасылка). Праграма па славакістыцы. Універсітэт Пітсбурга. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2010. Праверана 17 чэрвеня 2010.
- ↑ Старонка фільма «Батары» на сайце Чэшскага тэлебачання (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юрай Якубіска
- Асобы
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Памерлі 24 лютага
- Памерлі ў 2023 годзе
- Памерлі ў Празе
- Заслужаныя артысты Чэхаславакіі
- Нарадзіліся ў Койшаве
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры Славакіі
- Кінарэжысёры Чэхаславакіі
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты Славакіі
- Сцэнарысты Чэхаславакіі
- Сцэнарысты XX стагоддзя