Юркі
Вёска
Юркі
|
Юркі́[2] (трансліт.: Jurki, руск.: Юрки) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]За 32 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 260 км ад Гомеля, 35 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]На захадзе сетка меліярацыйных каналаў.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.
Інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Планіроўка складаецца з кароткай, ледзь выгнутай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як засценак у складзе маёнтка Ліцвінавічы, уладанне памешчыка Цэзарыя Вольбена. Па стану на 1897 год у вёсцы знаходзілася карчма, у Азарыцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 37 жыхароў. У 1944 годзе каля вёскі яны стварылі канцлагер з мэтай распаўсюджвання эпідэміі тыфу сярод насельніцтва і воінаў Чырвонай Арміі. Пад голым небам на пляцоўцы, абнесенай калючым дротам, гітлераўцы ўтрымлівалі каля 10 000 чалавек. Вызвалена 19 сакавіка 1944 года. 31 жыхар загінуў на фронце. У 1966 годзе да вёскі далучана вёска Дзерць.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2011 год — 6 двароў, 6 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1844 год — 6 двароў.
- 1897 год — 14 двароў, 102 жыхары (паводле перапісу).
- 1908 год — 17 двароў, 139 жыхароў.
- 1917 год — 172 жыхары.
- 1924 год — 25 двароў.
- 1940 год — 34 двары, 131 жыхар.
- 1959 год — 107 жыхароў (паводле перапісу).
- 1997 год — 13 двароў, 20 жыхароў.
- 2004 год — 12 двароў, 16 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх