Ялмар Шахт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ялмар Шахт
Hjalmar Schacht
Прэзідэнт Рэйхсбанка, міністр эканомікі
Прэзідэнт Рэйхсбанка, міністр эканомікі
Сцяг19-ы міністр эканомікі Германіі
3 жніўня 193426 лістапада 1937
Папярэднік Курт Шміт
Пераемнік Герман Герынг
Сцяг4-ы прэзідэнт Рэйхсбанка
22 снежня 19237 сакавіка 1930
Папярэднік Рудольф Хавенштайн
Пераемнік Ганс Лютэр
Сцяг6-ы прэзідэнт Рэйхсбанка
17 сакавіка 193320 студзеня 1939
Папярэднік Ганс Лютэр
Пераемнік Вальтэр Функ

Нараджэнне 22 студзеня 1877(1877-01-22)[1][2][…]
Смерць 3 чэрвеня 1970(1970-06-03)[2][3] (93 гады)
Месца пахавання
Жонка Manci Schacht[d][5]
Веравызнанне лютэранства
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, банкір, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Залаты партыйны знак НСДАП
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ялмар Горас Грылі Шахт (ням.: Hjalmar Horace Greeley Schacht, 22 студзеня 1877, Тынглеў, Шлезвіг-Гольштэйн — 3 чэрвеня 1970, Мюнхен, ФРГ) — германскі дзяржаўны і фінансавы дзеяч, дырэктар Нацыянальнага Банка Германіі (1916—1923), прэзідэнт Рэйхсбанка (1923−1930, 1933—1939), рэйхсміністр эканомікі (1936—1937), рэйхсміністр без партфеля (1937—1942).

Адзін з галоўных арганізатараў ваеннай эканомікі нацысцкай Германіі. У якасці аднаго з галоўных ваенных злачынцаў быў прыцягнуты да суда Міжнароднага ваеннага трыбунала ў Нюрнбергу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1938 годзе пасля аншлюсу Аўстрыі кіраваў ліквідацыяй Аўстрыйскага нацыянальнага банка і ўключэннем банкаўскай сістэмы Аўстрыі ў агульнагерманскую.

7 студзеня 1939 года накіраваў Гітлеру ліст, у якім паказваў на тое, што курс, які праводзіцца ўрадам, прывядзе да краху фінансавай сістэмы Германіі і гіперінфляцыі, і запатрабаваў перадачы кантролю над фінансамі ў рукі Імперскага міністэрства фінансаў і Рэйхсбанка. 20 студзеня сышоў з пасады прэзідэнта Рэйхсбанка, але захаваў пасаду міністра без партфеля. У верасні 1939 года рэзка выступіў супраць уварвання ў Польшчу.

Таксама Шахт негатыўна паставіўся да вайны з СССР, лічачы, што Германія прайграе вайну па эканамічных прычынах. 30 лістапада 1941 года накіраваў Гітлеру рэзкі ліст з крытыкай рэжыму.

22 студзеня 1942 года сышоў у адстаўку з пасады рэйхсміністра.

У 1930-х гадах Шахт уваходзіў у «кола сяброў рэйхсфюрара СС», аднак пазней падтрымліваў кантакты са змоўшчыкамі супраць рэжыму Гітлера, хоць сам не быў удзельнікам змовы. 21 ліпеня 1944 года, пасля правалу ліпеньскага замаху на Гітлера, Шахт быў арыштаваны і ўтрымліваўся ў канцлагерах Равенсбрук, Флосенбюрг і Дахау.

У маі 1945 года вызвалены саюзнікамі, але адразу ж арыштаваны амерыканскімі войскамі ў Пустэрталі (Аўстрыя). Прыцягнуты да суда Міжнароднага ваеннага трыбунала ў Нюрнбергу, 1 кастрычніка 1946 года быў цалкам апраўданы. Пасля затрыманы ў красавіку 1947 года ў Вюртэмбергу нямецкім судом па дэнацыфікацыі, асуджаны на восем гадоў катаржных работ. Па апеляцыі (у Людвігсбургу) апраўданы і 2 верасня 1948 года вызвалены.

Зноскі

  1. Hjalmar Schacht // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Hjalmar Schacht // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Hjalmar Horace Greely Schacht // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Nuremberg Trials Project — 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]