Ян Альбрэхт Радзівіл
Ян Альбрэхт Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1591 | ||||||
Смерць | 15 красавіка 1626[1] | ||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Альбрэхт Радзівіл[2] | ||||||
Маці | Ганна Кетлер | ||||||
Жонка | Лавінія з Карэцкіх[d][3][2][…] | ||||||
Дзеці | Міхал Караль Радзівіл[d][2], Ганна з Радзівілаў[d][2] і Ян Уладзіслаў Радзівіл[d][2] |
Ян Альбрэхт Радзівіл (1591 — 1626) — вялікалітоўскі магнат, 2-гі ардынат клецкі. Староста ўпіцкі (1621—1626).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з алыцка-нясвіжскай галіны роду Радзівілаў, сын вялікага маршалка літоўскага Альбрэхта Радзівіла і курляндскай прынцэсы Ганны Кетлер. У 1592 годзе бацька памёр, выхоўваўся і атрымаў адукацыю пад апекай маці.
У 1609 годзе ажаніўся з княжной Лавініяй Карэцкай, атрымаў пасагам уладанні ў Кіеўскім ваяводстве. У 1609 годзе заснаваў шпіталь пры клецкім касцёле Святой Тройцы, які ўтрымліваў за свой кошт. У 1621—1623 гадах браў удзел у вайне Швецыі з Рэччу Паспалітай (1621—1626). У 1621 годзе атрымаў урад старосты ўпіцкага.
Значную ўвагу надаваў разбудове Клецка, былі перабудаваны Высокі і Дольны замкі. На Дольным замку пабудаваны 2 княжацкія палацы, будынак суда. Браў удзел у разборы і вырашэнні памежных спрэчак паміж іншымі магнатамі і сваякамі.
Казанне на ўгодкі смерці князя Яна Альбрэхта 15 красавіка 1627 года ў клецкім касцёле прамовіў віленскі ксёндз-бернардынец Адам Львавецыюш, потым яно выйшла ў Вільні асобным выданнем[4].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з княжной Лавініяй, дачкой князя Іахіма Карэцкага, меў трох дзяцей:
- Ян Уладзіслаў
- Міхал Караль (1614—1656), вялікі літоўскі падчашы
- Ганна Ізабела (пам. 1659), жонка Яна Уладзіслава Сангушкі з ковельскай галіны, старосты суражскага
Зноскі
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 175.
- ↑ а б в г д Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lwoweciusz A. Kazanie na rocznicy… Jana Albrichta Radziwiła… miane w kościele Kleckim d. 15 kwetnia r. 1627 przez Adama Lwoweciusza, zakonu Franczyszka ś. oyców Bernardynów. [Vilna] 1627. [37] p.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Lwoweciusz A. Kazanie na rocznicy… Jana Albrichta Radziwiła… miane w kościele Kleckim d. 15 kwetnia r. 1627 przez Adama Lwoweciusza, zakonu Franczyszka ś. oyców Bernardynów. [Vilna] 1627. [37] p.
- Jonas Albertas Radvila // Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, IX t. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. T. IX: Pintuvės-Samneris, 306 psl.