Іаан Прадцеча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іаан Прадцеча (Andrea Mantegna, 1459)

Іаан Прадцеча[1], Іаан (Ян) Хрысціцель (іўр.: יוחנן המטביל, грэч.: Ιωάννης ο Βαπτιστής) — паводле Бібліі, прапаведнік, які хрысціў Ісуса Хрыста.

Бацька Іаана Хрысціцеля — Захарый, іерусалімскі свяшчэннік, паводле біблейскага падання, належаў да свяшчэннічаскага іудзейскага роду і да самай старасці быў бяздзетным. Калі ж яму ў храме было відзенне анёла, які паведаміў яму чаканае нараджэнне сына, Захарый усумніўся, за што быў пакараны нематою і пазбаўлены ад яе толькі пасля нараджэння сына. Маці — Елізавета, паводле біблейскага падання, паходзіла з роду Аарона і даводзілася сваячкай багародзіцы.[2]

Іаан Хрысціцель незадаволены станам грамадства, яшчэ ў маладосці пасяліўся ў пустыні, дзе вырас у прапаведніка-прарока. На пятнаццатым годзе валадарства рымскага імператара Тыберыя, калі кіраўніком Іудзеі быў Понцій Пілат, ён з'явіўся ля Іардана з пропаведдзю пакаяння і паведамленнем, што набліжаецца прыход царства нябеснага. Знешнім знакам пакаяння і духоўнага абнаўлення ён абраў хрышчэнне праз абмыванне ў вадзе. Прыняць яго павучэнне прыйшоў і сам Ісус Хрыстос з Назарэта, якога і хрысціў Іаан ў Іардане. Выкрываючы ў сваіх пропаведзях аблуды і заганы людзей, Іаан не шкадаваў і зямных уладароў. Ён выклікаў незадавальненне галілейскага цара Ірада, які, не церпячы выкрыцця за незаконную пазашлюбную сувязь з жонкай свайго брата Ірадыядай, пасадзіў прапаведніка ў турму. Там ён стаў ахвярай Ірадыяды, якая патрабавала, каб ёй прынеслі на талерцы адсечаную галаву Іаана Прадцечу. Хрысціянская царква прылічыла гэтага прапаведніка да ліку сваіх святых і для ўшанавання яго памяці адвяла ў святцах шэраг дзён.[3]

Іаан у ісламе[правіць | правіць зыходнік]

У ісламе Іаан лічыцца прарокам. Паводле Карану, дзе Іаан названы імем Ях'я, Бог паслаў яму мудрасць яшчэ ў дзяцінстве (19:7-12). Каран апісвае Іаана як "чыстага", "набожнага", "уважлівага да сваіх бацькоў" і "не ганарыстага" (19:7-15). Каран таксама называе Іаана "прарокам праведных", які быў пасланы, каб "пацвердзіць слова ад Алаха" (3:39).

Іаан у мандэізме[правіць | правіць зыходнік]

Мандэісты лічаць Іаана, якога яны, як і мусульмане, называюць Ях’яй, найвялікшым і апошнім прарокам, а таксама месіяй.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Прадцеча — папярэднік
  2. Скарына Ф.: Творы... С. 176.
  3. Скарына Ф.: Творы... С. 168—169.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.168—169, 176. ISBN 5-343-00151-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Іаан Хрысціцель Шаблон:Заступнікі праваслаўнага ваярства