Ігар Мікалаевіч Стасевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ігар Стасевіч
Ігар Стасевіч.
Ігар Стасевіч.
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Мікалаевіч Стасевіч
Нарадзіўся 21 кастрычніка 1985(1985-10-21)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 76 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Атырау
Нумар 22
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2010 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 116 (8)
2010 Расія Волга (Ніжні Ноўгарад) 6 (1)
2011 Беларусь Гомель 32 (5)
2012—2014 Беларусь Дынама (Мінск) 87 (14)
2015—2020 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 156 (42)
2021 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 22 (2)
2022 Расія Чайка (Песчанакопскае) 11 (0)
2023— Казахстан Атырау 26 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
2007—2021 Беларусь Беларусь 63 (5)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2021

Ігар Стасевіч (нар. 21 кастрычніка 1985, Барысаў) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Атырау». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2007—2021). Футбаліст года Беларусі (2015, 2018, 2019).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец барысаўскага футбола, доўгі час гуляў за БАТЭ. 30 верасня 2008 года забіў другі гол у браму турынскага «Ювентуса» ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Другую палову 2010 года правёў у складзе ніжагародскай «Волгі». У студзені 2011 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Гомеля».

У снежні 2011 года перайшоў у мінскае «Дынама», падпісаўшы двухгадовы кантракт. У мінскім клубе стаў іграком асновы, звычайна дзейнічае на пазіцыі левага паўабаронцы. У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[4].

Выдатна правёў сезон 2014, у якім быў лідарам дынамаўцаў, якія доўгі час змагаліся за золата, але ў выніку атрымалі срэбраныя медалі; таксама дапамог «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы. Стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клуба ў чэмпіянаце, забіўшы 8 галоў. Па выніках сезона быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату[5].

19 студзеня 2015 года падпісаў кантракт з БАТЭ[6]. Хутка замацаваўся ў аснове барысаўчан на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка. 29 верасня 2015 года адкрыў лік у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Ромы» (3:2). Па выніках сезона 2015 быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі[7]. У лістападзе падоўжыў кантракт з БАТЭ[8].

У сезоне 2016 дапамог БАТЭ здабыць чарговае чэмпіёнства, а сам трэці раз запар быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату Беларусі. У 2018 годзе, пасля завяршэння кар’еры Віталем Радзівонавым, стаў капітанам каманды. У сезоне 2018 з 15 галявымі перадачамі стаў найлепшым асістэнтам чэмпіянату Беларусі. У верасні 2018 года зноў падоўжыў кантракт з БАТЭ[9]. У снежні 2018 года другі раз быў прызнаны футбалістам года Беларусі, у снежні 2019 года — у трэці раз. Таксама ў сезоне 2019 зноў стаў найлепшым асістэнтам чэмпіянату (12 галявых перадач). У сезоне 2020, нягледзячы на памяншэнне паказчыкаў (6 галоў і 11 перадач), зноў стаў найлепшым асістэнтам чэмпіянату Беларусі і быў прызнаны найлепшым паўабаронцам турніру трэці раз запар.

У студзені 2021 года было абвешчана, што Стасевіч пакідае БАТЭ[10]. Неўзабаве паўабаронца падпісаў пагадненне з салігорскім «Шахцёрам»[11]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, хоць у маі часова адсутнічаў з-за траўмы, а ў жніўні на некаторы час быў адпраўлены ў дубль[12]. За сезон адзначыўся 3 галамі і 4 галявымі перадачамі. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам»[13].

У лютым 2022 года падпісаў кантракт з песчанакопскай «Чайкі» з трэцяга дывізіёна Расіі[14]. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года[15].

У студзені 2023 года пачаў трэніравацца з казахстанскім «Атырау» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[16]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з «Атырау»[17].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. З 2007 года выступае за нацыянальную зборную.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Igor Stasevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ihar Stasevich // FBref.com
  3. https://teams.by/stasevich-igor-nikolaevich/player-85/
  4. Стасевич продлил контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (16 студзеня 2014). Праверана 15 лютага 2024.
  5. Игорь Стасевич назван лучшим игроком чемпионата Беларуси (руск.). football.by (13 снежня 2014). Праверана 15 лютага 2024.
  6. Игорь Стасевич подписал контракт с БАТЭ (руск.). football.by (19 студзеня 2015). Праверана 15 лютага 2024.
  7. Игорь Стасевич - лучший футболист Беларуси 2015 года (руск.). football.by (11 снежня 2015). Праверана 15 лютага 2024.
  8. Стасевич продлил контракт с БАТЭ (руск.). by.tribuna.com.
  9. Игорь Стасевич продлил контракт с БАТЭ (руск.). football.by (18 верасня 2018). Праверана 15 лютага 2024.
  10. Стасевич ушел из БАТЭ (руск.). football.by (2 студзеня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
  11. Стасевич представлен в качестве игрока "Шахтера" (руск.). football.by (9 студзеня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
  12. Футбол. Сергей Гуренко отправил Игоря Стасевича и Николу Антича в дубль солигорского "Шахтера" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (21 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2022. Праверана 26 студзеня 2022.
  13. Гутор и Стасевич покинули "Шахтер" (руск.). football.by (25 студзеня 2022). Праверана 15 лютага 2024.
  14. Игорь Стасевич стал одноклубником Гавриловича в "Чайке" (руск.). football.by (22 лютага 2022). Праверана 15 лютага 2024.
  15. Игорь Стасевич покинул "Чайку" (руск.). football.by (15 чэрвеня 2022). Праверана 15 лютага 2024.
  16. "Атырау" объявил о подписании Игоря Стасевича (руск.). football.by (30 студзеня 2023). Праверана 15 лютага 2024.
  17. Вслед за Жуковским контракт с "Атырау" продлил Стасевич (руск.). football.by (1 студзеня 2024). Праверана 15 лютага 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]