Ірвінг Берлін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ірвінг Берлін

Ірвінг БЕРЛІН (англ.: Irving Berlin), пры нараджэнні Ізраіль Бейлін (11 мая 1888, Магілёў — 22 верасня 1989) — амерыканскі кампазітар і паэт-песеннік, адзін з «вялікай пяцёркі» амерыканскіх кампазітараў ХХ ст. (разам з Д. Гершвіным, Дж. Кернам, Р. Роджэрсам і К. Портэрам). Аўтар не менш за 700 песняў, напісаў музыку для 13 драматычных спектакляў і 7 кінафільмаў.

З сям'і кантара. У 1893 г. сям'я эмігрыравала з Расійскай імперыі ў ЗША, у Нью-Ёрк. Вырас на Манхэтэне, у раёне Іст-Сайд (англ.: East-Side), дзе жыло шмат эмігрантаў з Расіі і Усходняй Еўропы.

Не меў музыкальнай адукацыі і спачатку складаў музыку, нават не валодаючы нотнай граматай і не ўмеючы граць на фартэпіяна. Першую песню запісаў у 19 гадоў. Першая мелодыя, якая прынесла яму сусветную славу, «Александр рэгтайм бэнд» англ.: Alexander Ragtime band, з'явілася ў 1911 г. З 1914 г. піша мюзіклы і музыку для драматычных спектакляў, з 1930 г. — музыку для кінафільмаў. Практычна кожны са спектакляў і фільмаў даў свету ад аднаго да чатырох «хітоў».

Сярод найбольш вядомых твораў: песня «Божа, блаславі Амерыку» (англ.: God Bless America), якая лічыцца другім, неафіцыйным гімнам ЗША пасля выканання на прэзідэнцкіх выбарах у 1940 г.; песня «Puttin on the Ritz» (1929) — «неафіцыйны гімн Галівуда»; балада «Белыя Каляды» (англ.: White Christmas) з фільма «Курортная гасцініца» (англ.: Holiday Inn) (1942), якая трапіла ў кнігу рэкордаў Гінэса як самая тыражаваная ў свеце (100 млн дыскаў) і стала адным з культавых сімвалаў калядных святаў у Амерыцы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]