Італьянская Лівія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Італьянская Лівія
калонія Італіі
1934 – 1943


Flag of Italy (1861-1946).svg
Сцяг
Italian Libya.png
Сталіца Трыпалі
Мова італьянская мова
Пераемнасць
Асманская Лівія
Каралеўства Лівія

Італья́нская Лі́вія (італ.: Libia italiana) — каланіяльныя ўладанні Італьянскага каралеўства на поўначы Афрыкі. На поўдні Італьянская Лівія межавала з французскімі Чадам і Нігерам, брытанскім Суданам. На захадзе з французскім Алжырам, на ўсходзе з Егіптам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Італьянская Лівія была сфарміравана з калоній Кірэнаіка і Трыпалітанія, якія былі захоплены Італіяй у Асманскай імперыі ў 1912 годзе пасля перамогі ў Італа-турэцкай вайне (Турцыя толькі ў 1934 годзе прызнала суверэнітэт Італіі над тэрыторыяй Лівіі). Кірэнаіка, Трыпалітанія і Фецан былі аб'яднаны ў 1934 годзе. Калонія пашырылася пасля тэрытарыяльнай саступкі з боку Судана (брытанскай калоніі) і Егіпта. У 1935 годзе было падпісана дамова Мусаліні-Лаваля ў выніку якой Італія атрымала паласу Аўзу. У 1943 годзе італьянцы вымушаны былі пакінуць сваю калонію пасля паражэння ад англа-амерыканскіх войскаў у Паўночнаафрыканскай кампаніі[1].

Зноскі