Аарон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аарон, першасвяшчэннік)
Аарон
Род дзейнасці Kohen, прарок
Дата нараджэння не раней за 1700 да н.э. і не пазней за 1396 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1580 да н.э. і не пазней за 1274 да н.э.
Месца смерці
Месца пахавання
Веравызнанне Mosaic Judaism[d][1]
Бацька Амрам[d]
Маці Іяхаведа[d]
Жонка Elisheba[d]
Дзеці Eleazar[d], Ithamar[d], Надаб і Абігу
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аарон (іўр.: אַהֲרֹן) — паводле біблейскага падання, першасвяштар ізраільскага народа, сын Амрама і Іахаведы, левіт, старэйшы брат прарока Майсея, дзейсны яго супрацоўнік і памочнік у справе вызвалення сваіх суайчыннікаў ад егіпецкай няволі.

Святарства[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Бібліі, быў закліканы да гэтай дзейнасці самім богам, які адвёў яму 123 гады зямнога жыцця і надзяліў яго род правам першасвятарства. Менавіта ад яго першасвятарскі сан зрабіўся спадчынным і перадаваўся да старэйшага прадстаўніка ў яго родзе. Астатнія прадстаўнікі гэтага жрэчаскага роду выконвалі абавязкі святяроў. Аб велізарным значэнні гэтай жрэчаскай касты ў тагачасным грамадскім жыцці сведчыць той факт, што першасвятары прымалі самы дзейсны ўдзел як у рэлігійных, так і грамадска-палітычных справах. Яны служылі ў войску ў якасці кіраўнікоў, пісцоў і простых воінаў. Амаль усе ізраільскія суды былі запоўнены святарамі, якія судзілі народ па закону Майсея. Але галоўным і важнейшым іх абавязкам была служба алтару, вывучэнне закону і навучанне народа. Апрача іх ніхто не меў права набліжацца да алтара, запальваць свяцільні, курыць фіміям, прымаць ахвярапрынашэнні і ажыццяўляць розныя іншыя свяшчэнныя дзеянні. Галоўным жа начальнікам над святарамі і над усім племем левітаў з’яўляўся сам першасвятар, які прадстаўляў народ свайго племя, насіў спецыяльнае адзенне, быў кіраўніком судовых спраў, тлумачальнікам волі боскай і вестуном ісціны ў апошняй інстанцыі. Ён абвяшчаў будучы лёс краіны і народа, карыстаўся выключнымі правамі і адыгрываў выдатную ролю ў яго гісторыі, таму нярэдка здаралася, што вярхоўная ўлада і годнасць першасвятара спалучаліся ў адной асобе. Падзенне Іерусаліма ў часы Рымскай імперыі паклала канец існаванню іудзейскага першасвятарства.[2]

Выявы[правіць | правіць зыходнік]

Ааарон у першасвятарскім уборы.

У раннехрысціянскім і раннім сярэднявечным мастацтве Аарон часта выяўляўсяся юным, у антычных адзеннях (мазаікі царквы Санта-Марыя-Маджорэ ў Рыме, 432—440). З IX ст. замацавалася традыцыя ўяўляць Аарона старым, у першасвятарскім уборы. Выявы Аарона сустракаюцца ў складзе кампазіцый на біблейскія тэмы ў ліку старазапаветных прарокаў у роспісах і скульптуры гатычных парталаў, таксама ў візантыйскім і старажытнарускім мастацтве.

Зноскі

  1. Mosaic Judaism — 1500.
  2. Скарына Ф. Творы:… С. 159.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]