Альберт Гофман

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Альберт Гофман

Альберт Гофман (ням.: Albert Hofmann; 11 студзеня 190629 красавіка 2008) — выбітны швейцарскі вучоны, хімік, філосаф і пісьменнік, добра вядомы як «бацька» ЛСД.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Бадэне, Швейцарыя, навучаўся хіміі ва Універсітэце Цюрыха. Яго асноўная цікавасць была прысвечана хіміі раслін і жывёл, пазней ён правёў важныя даследаванні якія адносяцца да хімічнай структуры агульнай для ўсіх жывёл рэчывы хіціну, за гэту працу ён атрымаў доктарскую ступень. Гофман увайшоў у хіміка-фармацэўтычнае падраздзяленне Лабараторыі Сандоз (Sandoz Laboratories) (цяпер «Novartis»), змешчанай у Базелі, пачаўшы вывучаць лекавую расліну марская цыбуля і грыбок спарынья, як частка праграмы па ачыстцы і сінтэзу актыўных кампанентаў для выкарыстоўвання ў фармацэўтычных мэтах.

Яго даследаванне лізергінавай кіслаты, цэнтральнага агульнага кампанента алкалоідаў спарыньі, прыканцы прывяло да сінтэзу LSD-25 у 1938 годзе. Праз 5 гадоў, паўтараючы сінтэз амаль забытага рэчыва, доктар Альберт Гофман адкрыў псіхадэлічны эфект LSD пасля выпадковай абсорбцыі рэчыва праз кончык пальца 16 красавіка 1943 года. Тры дні пазней, 19 красавіка (дзень вядомы як Дзень Веласіпеда, пасля яго паездкі дадому пад уздзеяннем LSD), свядома прыняў 250 мікраграм (0.00025 грама) і выпрабаваў больш інтэнсіўны эфект. Пасля была праведзеная серыя эксперыментаў з LSD пры ўдзеле самога Гофмана і яго калег. Першыя запісы аб гэтых вопытах былі зробленыя 22 красавіка таго жа года.

Гофман стаў дырэктарам аддзялення натуральных прадуктаў Лабараторыі Сандоз і прыступіў да вывучэння галюцынагенных рэчываў знойдзеных у мексіканскіх грыбах і іншых раслінах, якія выкарыстовалі першабытнікі. Гэта прывяло яго да сінтэзу псілацыбіна, актыўнага агента шматлікіх «чарадзейных грыбоў».

Гофман таксама стаў цікавіцца насеннем мексіканскай іпамеі віду Rivea corymbosa, насенне якой зваліся мясцовымі жыхарамі Ololiuhqui. Ён быў здзіўлены, выявіўшы, што актыўны элемент гэтага насення хімічна падобны з LSD.

У 1962 годзе ён і яго жонка Аніта падарожнічалі ў паўднёвую Мексіку для пошуку расліны «Ska Maria Pastora» (Лісце Марыі-Пастушкі), пазней вядомай як Salvia divinorum. Гофман выявіў узоры расліны, але не змог дамагчыся поспеху ў ідэнтыфікацыі актыўных кампанентаў (сальвінарына А, Salvinorin B).

Альберт Гофман зваў LSD «лекамі для душы» і быў засмучаны агульнасусветнай забаронай рэчыва - LSD сышоў у андэграўнд. «LSD быў паспяхова выкарыстаны на працягу 10 гадоў у псіхааналізе» казаў ён, дадаючы, што прэпарат быў «выкрадзены» моладзевым рухам 60-х ЗША і затым неапраўдана дэманізаваны кіравальнымі коламі, да якіх моладзевы рух быў у апазыіцыі. Ён прызнаваў, што LSD можа быць небяспечным у дрэнных руках.

Гофман з'яўляецца аўтарам больш 100 навуковых прац і аўтарам або суаўтарам некалькіх кніг, уключаючы яго кнігу «LSD — Маё цяжкае дзіця», якая з'яўляецца часткова аўтабіяграфіяй і ўтрымоўвае апісанне вядомай веласіпеднай вандроўкі.

Альберт Гофман у 2006 годзе

У свой 100 гадовы юбілей 11 студзеня 2006 года ён стаў цэнтральнай постаццю міжнароднага сімпозіума ([1]) прысвечанаму LSD, які прыцягнуў вялікую ўвагу СМІ да яго адкрыцця.

У спісе ста жывых геніяў, апублікаваным кампаніяй Synectics на аснове апытання, праведзенага ў 2007 годзе ў Вялікабрытаніі, Альберт Гофман заняў першае месца.

Сканаў ад сардэчнага прыступу ў сваім доме ў Бургу пад Базелем.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]