Алоэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Альяс)
Алоэ

Алоэ дрэвападобнае (Aloe arborescens)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aloe L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42772
NCBI  25641
EOL  107303
GRIN  g:440
IPNI  23960

Алоэ, Альяс (Aloe) — род сукулентных раслін сямейства асфадзелавых. Віды — шматгадовыя травяністыя расліны з доўгім гладкім мясістым лісцем, пакрытым па краі шыпамі. Кветкі чырвоныя або жоўтыя, сабраныя ў верхавую гронку. Назва роду ў перакладзе з арабскай мовы горкі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вядома каля 400 відаў. Найбольш вядомыя — алоэ дрэвападобнае (Aloe arborescens)[3] і алоэ вера (Aloe vera), якое ўваходзіць у склад шматлікіх лекавых і касметычных прэпаратаў. Знешні выгляд алоэ вельмі разнастайны — сярод іх ёсць дрэвападобныя формы і ліяны; а таксама гіганцкія і мініяцюрныя расліны.

Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце сакаўное, мясістае, шаравата-зялёнае з васкавым налётам, зубчастае па краях, мае гліказід алаін. Кветкі трубчастыя, чырвона-аранжавыя, сабраныя ў гронку. Плод — сухая трохгнёздавая каробачка. На ніжняй частцы сцёблаў штогод утвараюцца бакавыя парасткі («дзеткі»), якія таксама выкарыстоўваюцца для размнажэння.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычная «радзіма» алоэ — засушлівыя вобласці Афрыкі, Мадагаскара, Макаранезіі і поўдзень Аравійскага паўвострава. Але дзякуючы дэкаратыўным і лекавым ўласцівасцям, а таксама параўнальна лёгкаму і хуткаму прыстасаванню, шматлікія віды алоэ былі натуралізаваныя ў краінах Міжземнамор’я, Індыі, Мексіцы, на Кубе. Алоэ было завезена іспанцамі ў Еўропу, адкуль распаўсюдзілася на востраў Барбадос і ў шматлікія краіны Паўднёва-усходняй Азіі. Некаторыя віды вырошчвалі ў Закаўказзі як лекавыя расліны. На Беларусі культывуюць у пакоях, аранжарэях, дзе расліна квітнее вельмі рэдка і дасягае вышыні не больш за 70 см.

Некаторыя віды[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Высушаны сок з лісця некаторых відаў алоэ (сабур) ужываюць пераважна ў ветэрынарыі як слабіцельны і жаўцягонны сродак, мясцова — для дэзінфекцыі і паскарэння эпітэлізацыі[4]. У некаторых выпадках сок з лісця алоэ можа выклікаць дэрматыты[5]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Назва паводле Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  5. Бесараб С. В. АЛОЭ или Разрушаем иллюзии детства // Хабр — habr.com, 14 октября 2021, 00:52

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Алоэ: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)