Андрэй Аляксандравіч Васілеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэніс
Андрэй Васілеўскі
Нарадзіўся 28 мая 1991(1991-05-28) (32 гады)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Мінск, Беларусь
Рост 185 см
Вага 81 кг
Прафесійная кар’ера 2009 — цяпер
Вядучая рука правая
Удар злева двуручны
Трэнер(ы) Аляксандр Васілеўскі
Прызавыя грошы 411 099 $
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 0–5
Найвышэйшы рэйтынг 569 (13 кастрычніка 2014)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 40–59
Тытулы 1
Найвышэйшы рэйтынг 52 (5 лютага 2018)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 3-і раунд (2018)
Францыя 1-ы раунд (2018)
Уімблдан 1/4 фінала (2017)
ЗША 1-ы раунд (2017)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 29 мая 2023 года

Андрэй Аляксандравіч Васілеўскі (нар. 28 мая 1991 года, Мінск, Беларуская ССР, СССР) — беларускі тэнісіст, які спецыялізуецца на гульні ў парах. Пераможца аднаго турніру ATP у парным разрадзе, прызёр Універсіяд, гулец зборнай Беларусі ў Кубку Дэвіса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў гуляць у тэніс з шасці гадоў. Першым трэнерам стаў бацька, Аляксандр Васілеўскі[1]. І бацька, і маці былі тэніснымі трэнерамі, у тэніс гуляў і старэйшы брат (Аляксандр), што спрыяла цікавасці да гэтай гульні ў Андрэя[2].

Найбольш любімыя пакрыцці — хард і трава; улюбёны турнір — Уімблдан. Заўзее за футбольны клуб Барселона.

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У прафесійных турнірах пачаў выступаць з 2007 года, у статус прафесіянала перайшоў у 2009 годзе. Свой першы турнір катэгорыі «Ф’ючарс» у парным разрадзе выйграў у 2010 годзе ў Мінску (з Мікалаем Фідзіркам). У верасні 2011 года ў Трнаве (Славакія) упершыню згуляў у парным фінале турніру класа «чэленджар», але першы тытул на гэтым узроўні заваяваў толькі вясной 2016 года ў Самаркандзе ў пары з Дзянісам Мазуркевічам. У 2014 годзе ў Астане выйграў адзіны за кар’еру «ф’ючарс» у адзіночным разрадзе. У парах заваёўваў узнагароды летніх Універсіяд: у 2013 годзе стаў бронзавым прызёрам у мужчынскім парным разрадзе (з Аляксандрам Бурым, а ў 2015 годзе — чэмпіёнам у міксцеЛідзіяй Марозавай)[2]. З 2009 года выступаў за зборную Беларусі, у першыя два гады выйграўшы адну сустрэчу пры чатырох паразах у адзіночным разрадзе, а пачынаючы з 2013 года атрымаў дзве перамогі пры шасці паразах у парах.

Да 2016 года склалася сітуацыя, калі Васілеўскі паралельна гуляў у пары ў турнірах больш высокага класа і ў адзіночным разрадзе — у «ф’ючарсах» і «чэленджарах», дзе выйграваў максімум па два-тры матчы. Гэта паслужыла штуршком для рашэння засяродзіцца на выступах у парах, і беларускі тэнісіст цалкам перастаў заяўляцца на турніры ў адзіночным разрадзе[3]. Пасля гэтага ён дасягнуў самых высокіх вынікаў у кар’еры з чылійцам Хансам Падліпнікам-Касцілья, прабіўшыся ў 2017 годзе ў чвэрцьфінал Уімблданскага турніру (дзе яны абыйгралі 12-ю і 7-ю сеяныя пары[4]) і фінал Адкрытага чэмпіянату Аўстрыі. Пасля выхаду ў трэці круг на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2018 года Васілеўскі падняўся ў рэйтынгу ATP сярод гульцоў у парным разрадзе да 52-й пазіцыі.

Астатак 2018 года склаўся для беларуса няўдала, і яму прыйшлося паступова вяртацца ў лік найлепшых праз сетку «чэленджараў». У 2020 годзе ў пары з Ёнатанам Эрліхам (Ізраіль) Васілеўскі стаў фіналістам турніру ATP у Пуне (Індыя). За 2021 год беларуска-ізраільская пара тройчы згуляла ў фіналах турніраў асноўнага тура ATP. У маі ў Бялградзе тандэм заваяваў першы ў кар’еры Васілеўскага тытул ATP[5]. І ў 2020, і ў 2021 гадах беларус завяршыў сезон у першай сотні рэйтынгу ATP у парным разрадзе.

Рэйтынг на канец года[правіць | правіць зыходнік]

Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2022 564
2021 77
2020 86
2019 77
2018 122
2017 61
2016 744 109
2015 732 197
2014 589 267
2013 815 478
2012 670 295
2011 768 225
2010 704 409
2009 919 854
2008 1 304

Выступленні на турнірах[правіць | правіць зыходнік]


Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Player Bio: Personal (англ.). ATP. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2021. Праверана 22 сакавіка 2021.
  2. а б Анжелика Урман. Субботний вечер в тапочках. Андрей Василевский. ProTennis.by (19 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2021. Праверана 22 сакавіка 2021.
  3. Денис Голуб. Андрей Василевский: «Когда был болбоем на матче Кубка Дэвиса – 2004, хотел выступать за нашу сборную. Мечты сбываются!». Tennis.by (10 студзеня 2020). Праверана 21 сакавіка 2021.
  4. 2017 Wimbledon Championship — Draws — Doubles (англ.). ATP. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2021. Праверана 22 сакавіка 2021.
  5. ATP: Belgrade Open: У Василевского — первый титул АТР в парном разряде. Белорусская теннисная федерация (28 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2022. Праверана 2 студзеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]