Януш Аляксандр Сангушка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Януш Аляксандр Сангушка
Януш Аляксандр Сангушка
Я. А. Сангушка. Невядомы мастак, XVIII ст.
POL COA Pogoń Litewska Książęca.svg
Герб «Пагоня Літоўская»
Маршалак надворны літоўскі
1750 — 1760
Папярэднік: Ігнацы Агінскі
Пераемнік: Юзаф Сангушка
 
Нараджэнне: 5 мая 1712({{padleft:1712|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:5|2|0}})
Любартаў
Смерць: 13 верасня 1775({{padleft:1775|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:13|2|0}}) (63 гады)
Дубна
Род: Сангушкі
Бацька: Павел Кароль Сангушка
Маці: Мар'яна з Любамірскіх
Жонка: Канстанцыя з Дэнгафаў
 
Узнагароды:
Ордэн Белага арла

Януш Аляксандр Сангушка (5 мая 1712, Любартаў13 верасня 1775, Дубна) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік вялікі літоўскі (17351750), маршалак надворны літоўскі (17501760)[1]. VII і апошні ардынат астрожскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Невядомы мастак, XVIII ст.

З княжацкага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», сын Паўла Караля, маршалка вялікага літоўскага, і Мар'яны з Любамірскіх. Меў братоў Януша Мадэста, Юзэфа Паўліна і Гераніма Януша.

Абіраўся паслом на соймы. Кавалер Ордэна Белага Арла (узнагароджаны 11 жніўня 1736 ў Дрэздэне).

Фундаваў кляштар капуцынаў у Стараканстанцінаве.

Шлюб з Канстанцыяй Дэнгаф, дачкой Станіслава Эрнэста Дэнгафа, быў бяздзетным. З прычыны адсутнасці нашчадкаў і магчымасці па яго смерці спрэчак на гэтай глебе ініцыяваў Кальбушаўскую транзакцыю (1753), у выніку якой адбыўся падзел Астрожскай ардынацыі паміж сябрамі і прыхільнікамі магнацкай групоўкі Чартарыйскіх. Сам Я. А. Сангушка захаваў за сабой права пажыццёвага карыстання гэтай маёмасцю.

Большую частку жыцця правёў у Дубенскім замку, атрымаў вядомасць гультая і валацугі.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. 
  2. Сіняк Н. У Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай // Сіняк Н. У Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Любанскага раёна. / Рэд.-уклад. В. Р. Феранц; Рэдкал.: В. А. Сойка, Н. М. Сіняк i інш. — Мінск: Ураджай, 1996. — 439 с.: іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]