Ігнацы Патоцкі
| Ігнацы Патоцкі Ignacy Potocki |
||
| Ігнаці Патоцкі. Мастак М. Такарскі, пасля 1786 | ||
Герб «Пілява» |
||
|
||
|---|---|---|
| 1791 — 1793 | ||
| Папярэднік: | Уладзіслаў Гуроўскі | |
| Пераемнік: | Людвік Тышкевіч | |
| Нараджэнне: | 28 лютага 1750 Радзынь-Падляскі |
|
| Смерць: | 20 жніўня 1809 (59 гадоў) Вена |
|
| Род: | Патоцкія | |
| Бацька: | Яўстах Патоцкі | |
| Маці: | Мар’яна з Концкіх | |
| Жонка: | Альжбета з Любамірскіх | |
| Дзеці: | Крысціна | |
Раман Ігнацы Францішак Патоцкі[1] (28 лютага 1750, Радзынь-Падляскі — 20 жніўня 1809, Вена) — выдатны палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, асветнік. Пісар вялікі літоўскі (1773—1783), маршалак надворны (1783—1791) і вялікі літоўскі (1791—1792).
Біяграфія [правіць]
З магнацкага роду Патоцкіх герба «Пілява», сын Яўстаха, чашніка кароннага, і Мар’яны з Концкіх. Меў брата Станіслава Костку.
Навучаўся ў Варшаве (1758—1765) і ў Рыме (да 1770). Пэўны час знаходзіўся ў Францыі, у 1771 вярнуўся ў Рэч Паспалітую. 3 1770-х наблізіўся да караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Атрымаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, быў маршалкам Пастаяннай Рады (1778—1780). 3 утварэннем Адукацыйнай камісіі (1773) адзін з галоўных яе дзеячаў, узначаліў Таварыства элементарных кнігаў.
Быў адным з лідараў рэфарматарскай партыі на Чатырохгадовым сойме (1788—1792) і адным з аўтараў Канстытуцыі 3 мая 1791. За ўдзел у выпрацоўцы Канстытуцыі атрымаў прызначэнне на пасаду міністра паліцыі абодвух народаў у Стражы Правоў, праз што выйшаў з складу Адукацыйнай камісіі.
У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1792) выконваў абавязкі адсутнага вайсковага міністра. У 1792—1794 у эміграцыі ў Саксоніі. Адзін з арганізатараў паўстання Т. Касцюшкі (1794). Увайшоў у склад Найвышэйшай нацыянальнай рады як кіраўнік аддзелу замежных інтарэсаў. Належаў да памяркоўнага крыла паўстанцаў[2].
Пасля падаўлення паўстання расійскія ўлады зняволілі І. Патоцкага ў Пецярбургу. 3 1796 жыў у Аўстрыі.
У шлюбе з Альжбетай Любамірскай меў дачку Крысціну.
Зноскі
- ↑ Таксама Ігнат Патоцкі, Ігнацій Патоцкі
- ↑ Валерый Пазднякоў. Патоцкія // 2к С. 407.
Літаратура [правіць]
- В. Пазднякоў, Патоцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. –792 с.: іл. С. 407. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)
| Эпоха Асветніцтва | |
|---|---|
| Выбітныя людзі эпохі паводле краін | |
| Аўстрыя | Іосіф II | Леапольд II | Марыя Тэрэзія |
| Францыя | П'ер Бейль | Фантэнель | Шарль Луі Мантэск'ё | Франсуа Кёнэ | Вальтэр | Жорж-Луі Леклерк дэ Бюфон | Жан-Жак Русо | Дэні Дзідро | Гельвецый | Жан Д'Аламбер | Гольбах | Маркіз дэ Сад | Кандарсэ | Лавуазье | Алімпія дэ Гуж | гл. таксама: Французскія энцыклапедысты |
| Германія | Эрхард Вейгель | Готфрыд Лейбніц | Фрыдрых II | Імануіл Кант | Готхальд Эфраім Лесінг | Томас Абт | Іаган Готфрыд Гердэр | Адам Вейсгаўпт | Ёган Вольфганг фон Гётэ | Фрыдрых Шылер | Карл Фрыдрых Гаўс | Мазэс Мендэльсон |
| Англія, Шатландыя |
Томас Гобс | Джон Лок | Ісак Ньютан | Джозеф Адзісан | Рычард Сціл | Сэмюэл Джонсан | Джон Уілкс | Эдмунд Бёрк | Эдуард Гібан | Джэрэмі Бэнтам | Мэры Уолстанкрафт |
| Італія | Джамбатыста Віка | Чэзарэ Бекарыя |
| Нідэрланды | Гуга Гроцый | Бенедыкт Спіноза |
| Рэч Паспалітая | Францішак Багамолец | Станіслаў Канарскі | Станіслаў Аўгуст Панятоўскі | Ігнацы Красіцкі | Гуга Калантай | Ігнацы Патоцкі | Станіслаў Сташыц | Ян Снядэцкі | Юльян Урсын Нямцэвіч | Андрэй Снядэцкі | Казімір Лышчынскі | Адам Станіслаў Нарушэвіч | Сімяон Полацкі | Ілья Капіевіч | Казімір Нарбут | Марцін Пачобут-Адляніцкі | Яўхім Храптовіч гл. таксама: Адукацыйная камісія Рэчы Паспалітай |
| Расійская імперыя | Пётр I | Кацярына II | Кацярына Дашкова | Анцівох Кантэмір | Міхаіл Ламаносаў | Мікалай Новікаў | Аляксандр Радзішчаў | Іван Бецкой | Іван Шувалаў | Міхаіл Шчарбатаў | Рыгор Скаварада |
| Іспанія | Гаспар Мельчор дэ Хавельянас | Нікалас Фернандэс Марацін |
| ЗША | Бенджамін Франклін | Дэвід Рытэнхаўс | Джон Адамс | Томас Пейн | Томас Джэферсан |
| Капіталізм | Грамадзянскія правы | Крытычнае мысленне | Дэізм | Дэмакратыя | Эмпірызм | Адукаваны абсалютызм Свабодныя рынкі | Гуманізм | Натурфіласофія | Рацыянальнасць | Розум | Sapere aude | Навука | Секулярызацыя | Фізіякратыя | Хаскала |
|