Арамеі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Арамеі, арамейцы — семіцкія народы, якія засялялі да арабскага заваявання Сірыю і Ірак.
Паводле Бібліі, продкам арамеяў з'яўляецца трэці сын Нахора, брата Аўраама.
Упершыню згадваюцца ў сярэдзіне III-га тыс. да н. э. У XIV ст. да н.э. качавыя плямёны арамеяў рассяліліся ў Сірыйскай пустыні, пранікаючы адтуль на сярэдні Еўфрат, на мяжы XII-XI стагоддзяў да н. э. пазапаўнялі амаль усю Пярэднюю Азію. У шэрагу месцаў (напрыклад, да ўсходу ад ракі Іардан) арамеі ператварыліся ў аселае насельніцтва. Арамейская мова да пачатку нашай эры стала асноўнай гутарковай мовай Пярэдняй Азіі.
Нашчадкамі арамеяў з'яўляюцца сучасныя асірыйцы.
Літаратура [правіць]
- Дьяконов И. М., Народы древней Передней Азии, в кн.: Переднеазиатский этнографический сб., кн. 1, М.
| Гэта пачатак артыкула пра народы свету. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |