Арцём Яўгенавіч Арашонак

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Арцём Арашонак)
Перайсці да: рух, знайсці
Арцём Арашонак
Artsiom arashonak 1.jpg
Дата нараджэння:

27 ліпеня 1981(1981-07-27) (30 гадоў)

Месца нараджэння:

Віцебск, Беларусь

Род дзейнасці:

пісьменнік, перакладчык

Мова твораў:

беларуская

Узнагароды:

Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай

Арцём Яўгенавіч Арашонак (27 ліпеня 1981, Віцебск), пісьменнік, перакладчык.

Вокладка кнігі А. Арашонка «Суткі без цябе»

Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў2007). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Наталлі Арсенневай (2003) Беларускага ПЭН-цэнтра.

Скончыў у 2004 г. Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М.Машэрава па спецыяльнасці «нямецкая і англійская мовы». Вучыўся ў беларускага перакладчыка Уладзіміра Папковіча. У друку дэбютаваў у 1999 з вершамі. Аўтар кніг «Сэнр'ю»[1] (сэнр'ю, танка, кароткая проза, 2007) і «Суткі без цябе»[2] (проза, 2008).

Мае публікацыі ў рэспубліканскіх выданнях («Наша ніва», «Літаратура і мастацтва», «Дзеяслоў», «ARCHE» і інш.), альманаху «Дзвіна», «Шагаловском международном ежегоднике». Адзін з аўтараў калектыўнага зборніку «12+1»[3], зборніку мужчынскіх апавяданняў «Паветраны шар»[4]. Адзін са 198 перакладчыкаў, што прымалі ўдзел у стварэнні фундаментальнай анталогіі беларускага перакладу «Галасы з-за небакраю»[5].

Аўтар перакладу на беларускую мову кнігі Германа Гесэ «Сідхартха»[6] (2007). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Эрыха Фрыда, Эрыха Марыя Рэмарка, Генрыха Бёля, Імы фон Бадмерсгоф, Рамоны Лінке, Ханса Крупы і іншых.

Творы А. Арашонка перакладзены на англійскую, польскую і рускую мовы.

[правіць] У Сеціве

Зноскі

  1. Арашонак А. Сэнр'ю: сэнр'ю, танка, кароткая проза / Арцём Арашонак. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 132 с.: іл. ISBN 978-985-6800-63-7
  2. Арашонак А. Суткі без цябе: проза / Арцём Арашонак. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2008. — 108 с. ISBN 978-985-6901-18-1
  3. 12+1. Конкурс маладых літаратараў імя Наталлі Арсенневай. — Мінск: Лігвінаў, 2004. — 120 с. ISBN 985-6701-42-2
  4. Паветраны шар: беларускае мужчынскае апавяданьне / Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 334 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»). ISBN 978-955-437-20-8
  5. Галасы з-за небакраю: Анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. / Скл. М. Скобла; Уст. арт. Е. Лявонавай; Навук. рэд. Л. Баршчэўскі. — Мінск: Лімарыус, 2008. — 896 с. + [24] с.: іл. ISBN 978-985-6740-83-4
  6. Гесэ, Г. Сідхартха / Герман Гесэ; пер. з ням. мовы. А. Арашонак. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 100 с. ISBN 978-985-6800-36-1
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах