Арыстафан Візантыйскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Арыстафан Візантыйскі (грэч.: Ἀριστοφάνης, каля 257-180 гг. да н.э.) — старажытнагрэчаскі філолаг. З ранніх год жыў у Александрыі.

Каля 195 года да н. э. пасля Эратасфена стаў загадваць Александрыйскай бібліятэкай.

Пакінуў значны ўклад у антычную філалогію. Ім было падрыхтавана да выдання мноства тэкстаў, якія складаюць залаты фонд старажытнагрэчаскай і сусветнай літаратуры. Арыстафан падрыхтаваў каментаванае выданне Гамера. Выдаваў Гесіёда, лірыкаў VI і V стагоддзяў да н. э., такіх, як Алкман, Алкей, Анакрэонт, Піндар. Да Арыстафана тэксты лірыкаў запісваліся суцэльна, як проза; філолаг у сваім выданні прапанаваў дзяленне лірычных паэтаў на калоны.