Астравы Окі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Окі
隠岐諸島
Окі.svg
Каардынаты: Каардынаты: 36°09′00″ пн. ш. 133°10′00″ у. д. / 36.15° пн. ш. 133.166667° у. д. (G) (O) (Я)36°09′00″ пн. ш. 133°10′00″ у. д. / 36.15° пн. ш. 133.166667° у. д. (G) (O) (Я)
Архіпелаг Японскія астравы
Акваторыя Японскае мора
Колькасць астравоў 20
Найбуйнейшы востраў востраў Догадзіма
Агульная плошча 346,1 км²
Найвышэйшы пункт 608 м
Краіна Flag of Japan.svg Японія
Астравы Окі (Японія)
Астравы Окі
Насельніцтва (2010) 24 500 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 70,789 чал./км²
Востраў Нісінасіма
Commons-logo.svgОкі на Вікісховішчы 

О́кі (яп.: 隠岐諸島) — архіпелаг на поўдні Японскага мора. Уваходзіць у склад Японіі. Агульная плошча - 301,39 км². Насельніцтва (2010 г.) - 24500 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Окі знаходзяцца ўсяго ў 43 км на поўнач ад паўднёва-заходняй часткі вострава Хонсю, у 302 км на ўсход ад Карэйскага паўвострава, у 575 км на паўночны захад ад Токіа. Складаюцца з 2 груп. Адну з іх фарміруе найбуйнейшы востраў Догадзіма з суседнімі невялікімі астравамі. Другую — паўднёва-ўсходнія астравы, якія звычайна называюць Пярэднімі або Тузінам астравоў. Усяго налічваецца 20 астравоў і некалькі некалькі сот скал.

Маюць вулканічнае паходжанне. Найбольш старажытныя геалагічныя адкладанні перавышаюць 500 млн гадоў і з'яўляюцца самымі старымі са знойдзеных на Японскіх астравах. Аднак да перыяду, які пачаўся толькі 26 млн гадоў таму, тэрыторыя астравоў была часткай Еўразіі. Аддзяленне ад мацерыка адбылося ў выніку складаных тэктанічных працэсаў. 10 млн гадоў таму пачалася сталая вулканічная актыўнасць. Яна працягвалася да 500 тысячагоддзя да н. э. і ў выніку сфарміравала некалькі стратавулканаў, што ў далейшым працэсе эрозіі прынялі выгляд сучасных астравоў.

Рэльеф мясцовасці адрозніваецца некаторай разнастайнасцю. На ўзбярэжжы шмат уцёсаў і скал маляўнічай формы. Асабліва прыгожы выгляд мае ўнутраная лагуна Тузіна астравоў — кратэр старажытнага вулкана. Найвышэйшы пункт — гара Даймандзі (608 м) на востраве Догадзіма.

Клімат марскі вільготны. Сярэдняя тэмпература рэдка апускаецца ніжэй за +1°C ў зімовыя месяцы або паднімаецца вышэй за +25°C у летнія.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Асаблівасці геалагічнай і кліматычнай гісторыі астравоў Окі мелі непасрэдны ўплыў на мясцовыя флору і фаўну. Даследчыкі адзначаюць, што на Окі суіснуюць віды, характэрныя для прахалоднага Хакайда і цёплай Акінавы.

Раслінны свет захаваўся даволі добра. Зараснікі хмызнякоў і невысокіх дрэў пачынаюцца ўжо ўздоўж ўзбярэжжа і цягнуцца да самых горных вяршынь. На астравах Окі сустракаюцца туя, шыпшына, архідэі, фіялкі, дзікая цыбуля і г. д.

Жывёльны свет значна зменены чалавекам. Як паказалі знаходкі геолагаў, у глыбокай старажытнасці Окі насялялі нават алігатары. У наш час шырока прадстаўлены зайцы, розныя віды птушак і казурак, эндэмічныя віды рапух, мышоў, саламандр і інш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Окі былі населены ўжо ў познім палеаліце. Першае пісьмовае сведчанне пра іх існаванне адносіцца да VIII ст. н. э. У розныя часы ўлады Японіі выкарыстоўвалі іх як месца для высылкі палітычных выгнаннікаў. У XVII - XIX стст. адыгрывалі важную ролю ў прыбярэжным гандлі. Тут былі заснаваны порт і буйны сезонны рынак.

У наш час асноўныя галіны эканомікітурызм, прыбярэжнае рыбалоўства, сельская гаспадарка. На астравах існуе геапарк. Окі звязаны паромнымі пераправамі з портамі суседняга Хонсю. На Догадзіме працуе аэрапорт.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]