Японскія астравы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Японскія астравы
日本列島
Map of Japan.svg
Каардынаты: Каардынаты: 36°00′00″ пн. ш. 138°00′00″ у. д. / 36° пн. ш. 138° у. д. (G) (O) (Я)36°00′00″ пн. ш. 138°00′00″ у. д. / 36° пн. ш. 138° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Колькасць астравоў 6 852
Найбуйнейшы востраў Хонсю
Агульная плошча 377 944 км²
Найвышэйшы пункт 3 776 м
Краіна Flag of Japan.svg Японія
Японскія астравы (Ціхі акіян)
Японскія астравы
Насельніцтва (2013) 127 253 075 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 336,698 чал./км²
Выгляд з космасу
Commons-logo.svgЯпонскія астравы на Вікісховішчы 

Япо́нскія астравы (яп.: 日本列島, ніпон рэто) — архіпелаг у заходняй частцы Ціхага акіяна, які складаецца з 6852 астравоў (толькі 430 з іх населена) і займае плошчу 377 944 км². На тэрыторыі Японскіх астравоў месціцца дзяржава Японія. Насельніцтва - 12 7253 075 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Японскія астравы ўяўляюць сабою тры буйныя астраўныя дугі, якія працягнуліся ад праліва Лаперуза на поўначы да невялікага архіпелага Сакісіма ў групе Рукю на поўдні. Агульная працягласць - 2896,27 км. Найбольшым па плошчы з'яўляецца востраў Хонсю (Хонда), які займае 227 962,59 км². Іншыя буйныя астравы — Хакайда (83 500 км²), Кюсю (35 640 км²), Сікоку (18 803,68 км²).

Японскія астравы пачалі фарміравацца ў выніку субдукцыі (напаўзання) тэктанічных пліт прыкладна 700 - 500 млн. гадоў таму. Працэс фарміравання працягваецца да нашага часу, суправаджаецца сталымі вулканічнымі вывяржэннямі і адкладаннямі ападкавых парод. 75% плошчы астравоў займаюць горы. Самая высокая — вулкан Фудзіяма (3776 м) на востраве Хонсю. На гэтым жа востраве месціцца самая буйная нізіна (17 000 км²). Астравы знаходзяцца ў сейсманебяспечнай зоне (гл. Сейсмічныя хвалі) Зямлі. Тут часта здараюцца землятрусы.

На самым поўдні Японіі існуюць атолы Мінаміторы і Акінаторы каралавага паходжання, аднак іх не заўсёды далучаюць да Японскага архіпелага.

Спіс астравоў[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй у табліцы пералічаны найбольш важныя астравы і астраўныя групы Японіі:

Назва Плошча, км² Геаграфічныя каардынаты
Хонсю 227 962,59 36°18′45″ пн. ш. 138°44′15″ у. д. / 36.3125° пн. ш. 138.7375° у. д. (G) (O) (Я)
Сада 855,26 38°02′23″ пн. ш. 138°22′47″ у. д. / 38.039722° пн. ш. 138.379722° у. д. (G) (O) (Я)
Хакайда 83 500 43°04′ пн. ш. 141°54′ у. д. / 43.066667° пн. ш. 141.9° у. д. (G) (O) (Я)
Сікоку 18 803,68 33°45′ пн. ш. 133°30′ у. д. / 33.75° пн. ш. 133.5° у. д. (G) (O) (Я)
Кюсю 35 640 33°00′ пн. ш. 131°00′ у. д. / 33° пн. ш. 131° у. д. (G) (O) (Я)
Цусіма 696,3 34°25′00″ пн. ш. 129°19′37″ у. д. / 34.416667° пн. ш. 129.326944° у. д. (G) (O) (Я)
Ікі 138,5 33°47′ пн. ш. 129°43′ у. д. / 33.783333° пн. ш. 129.716667° у. д. (G) (O) (Я)
Рукю 4 642,11 26°30′ пн. ш. 128°00′ у. д. / 26.5° пн. ш. 128° у. д. (G) (O) (Я)
Ідзу¹ 303,39 34°44′ пн. ш. 139°24′ у. д. / 34.733333° пн. ш. 139.4° у. д. (G) (O) (Я)
Агасавара¹ 73 27°10′ пн. ш. 142°12′ у. д. / 27.166667° пн. ш. 142.2° у. д. (G) (O) (Я)
Кадзан¹ 30 24°46′ пн. ш. 141°18′ у. д. / 24.766667° пн. ш. 141.3° у. д. (G) (O) (Я)
Окі 346,1 36°09′ пн. ш. 133°10′ у. д. / 36.15° пн. ш. 133.166667° у. д. (G) (O) (Я)
Хекура 0,55 37°51′00″ пн. ш. 136°55′04″ у. д. / 37.85° пн. ш. 136.917778° у. д. (G) (O) (Я)
Рэбун 80 45°21′ пн. ш. 141°01′ у. д. / 45.35° пн. ш. 141.016667° у. д. (G) (O) (Я)
Рысіры 182,11 45°11′ пн. ш. 141°15′ у. д. / 45.183333° пн. ш. 141.25° у. д. (G) (O) (Я)
Акусіры 142,97 42°08′57″ пн. ш. 139°28′02″ у. д. / 42.149167° пн. ш. 139.467222° у. д. (G) (O) (Я)
Ягісіры 5,34 44°26′ пн. ш. 141°24′ у. д. / 44.433333° пн. ш. 141.4° у. д. (G) (O) (Я)
Тэўры 5,5 44°25′ пн. ш. 141°18′ у. д. / 44.416667° пн. ш. 141.3° у. д. (G) (O) (Я)

¹Часам аб'ядноўваюцца ў групу астравоў Нампо

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Японскі архіпелаг — адно з самых шчыльна населеных месцаў на Зямлі. Паводле ацэнкі 2013 г., на ім жыло 12 7253 075 чал. (334,5 чал./км²). Этнічны склад насельніцтва амаль аднародны. 99,4% ад усіх насельнікаў Японіі — гэта карэнныя жыхары, японцы. Карэнным этнасам Хакайда таксама з'яўляюцца айны. На астравах Агасавара жывуць еўрапейска-палінезійскія крэолы. Невялікую частку гарадскога насельніцтва прадстаўляюць выхадцы з іншых краін, пераважна карэйцы.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]