Атол Мінікой

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мінікой
Minicoy, މަލިކު , മലിക്കു
Minicoy - मलिक - މަލިކު.svg
Каардынаты: Каардынаты: 8°16′30″ пн. ш. 73°03′10″ у. д. / 8.275° пн. ш. 73.052778° у. д. (G) (O) (Я)8°16′30″ пн. ш. 73°03′10″ у. д. / 8.275° пн. ш. 73.052778° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Індыйскі акіян
Краіна Flag of India.svg Індыя
Мінікой (Індыйскі акіян)
Мінікой
Мінікой
Плошча 4,39 км²
Насельніцтва 9 495 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 2 162,87 чал./км²
Выгляд з паветра
Commons-logo.svgМінікой на Вікісховішчы 


Мінікой або Маліку (англ. Minicoy , дывехі މަލިކު , малаялам മലിക്കു) - атол у Індыйскім акіяне, частка Лакадыўскіх астравоў. Уваходзіць у склад Лакшадвіп, саюзнай тэрыторыі Індыі. Плошча сушы - 4,39 кв. км. Насельніцтва (2001 г.) - 9495 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атол мае каралавае паходжанне і складаецца з 2 астравоў Мінікой і Вірынгілі, а таксама шырокай лагуны. Востраў Мінікой займае большую частку сушы, заняты насаджэннямі какосавай пальмы. Лагуна і рыф адрозніваюцца багаццем марской фаўны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сучасная назва паходзіць ад старажытнай Mahiladū, літаральна "жаночы востраў". Арабскія гандляры перайначылі яе ў Маліку ("уладарскі"), а брытанцы - у Мінікой.

Згодна паданням мясцовых жыхароў, Мінікой быў населены нашчадкамі мальдыўскіх княгінь Камбарані і Кахаратукаманы. Нашчадкі Камбарані сталі земляробамі і суднаўладальнікамі, а нашчадкі Кахаратукаманы - рыбакамі і мараплаўцамі. Археолагамі знойдзены салібалу - месцы знаходжання старажытных будысцкіх ступ. Відавочна, у старажытнасці атол належыў да Мальдыўскай дзяржавы, але з XVII ст. яго аспрэчвалі ўладары Малабарскіх княстваў. У 1790 г. Брытанская Ост-Індская кампанія перадала яго ў кіраванне раджы Канура ў абмен на даніну.

У 1947 г. атол фактычна ўвайшоў у склад Індыі. У 1956 г. на ім быў праведзены дадатковы рэферэндум, на якім большасць жыхароў выказалася за ўваходжанне ў склад Індыі. Атол быў уключаны ў склад саюзнай тэрыторыі Лакшадвіп.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Мінікойцы клічуць сябе малікун і складаюць субэтнічную групу дывехі, блізкую па мове і культуры да насельнікаў суседніх Мальдываў. Яны спавядаюць іслам, аднак захавалі старую матрылакальную сістэму сваяцтва. Мужчыны звычайна жывуць у сем'ях жонак. Маёмасць перадаецца па жаночай лініі. Да 1956 г. захоўваліся шчыльныя сувязі з насельнікамі бліжэйшых Мальдыўскіх астравоў.

Мінікойцы вядомы як добрыя маракі і будаўнікі традыцыйных драўляных суднаў, на якіх раней плавалі ад Аравійскага паўвострава да Нікабарскіх астравоў. 82% мясцовых жыхароў пісьменныя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]