Атэрасклероз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Атэрасклероз
Endo dysfunction Athero.PNG
Змены ў пасудзіне (працэс развіцця атэрасклерозу).
МКХ-10 I70.70.
МКХ-9 440440
DiseasesDB 1039 1039
MedlinePlus 000171 000171
eMedicine med/182  med/182 

Атэрасклероз — хранічнае захворванне артэрый эластычнага і мышачна-эластычнага тыпу, узнікае з прычыны парушэння ліпіднага абмену і суправаджаецца адкладам халестэрыну і некаторых фракцый ліпапратэідаў у інтым сасудаў. Адклады фармуюцца ў выглядзе атэраматозных бляшак. Наступнае разрастанне ў іх злучальнай тканкі (склероз), і кальцыноз сценкі сасуда прыводзяць да дэфармацыі і звужэння прасвету да аблітэрацыі (закаркавання). Важна адрозніваць атэрасклероз ад артэрыясклерозу Менкеберга, іншай формы склератычных паражэнняў артэрый, для якой характэрна адкладанне соляў кальцыю ў сярэдняй абалонцы артэрый, дыфузныя паразы (адсутнасць бляшак), развіццё анеўрызмаў (а не закаркаванне) сасудаў. Атэрасклероз сасудаў вядзе да развіцця ішэмічнай хваробы сэрца.

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Развіццё хваробы стрымлівае ўніканне тлустай ежы жывёльнага паходжання і спажыванне гародніны (буракі, баклажаны, капуста і таматы) і ягадаў (агрэст, ажына, маліна, чарнаплодная рабіна, суніцы, чарнасліў і яблыкі), што выводзяць халестэрын.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Хваробе спрыяе павышаны артэрыяльны ціск, залішняя вага цела, маларухомы лад жыцця, хранічныя стрэсы і паленне[1].

Праявы[правіць | правіць зыходнік]

На першай (пачатковай) ступені хваробы адзначаецца зябкасць, сутаргі ў канечнасцях(англ.) бел., паколванне і смыленне ў кончыках пальцаў, стомленасць. Перамежавальная кульгавасць выяўляецца праз боль у ікраножных мышцах галёнкі і ступні, што змушае спыняць хаду.

На другой ступені скура становіцца сухой і лушчыцца, з'яўляецца гіперкератоз(англ.) бел.. Замаруджваецца рост пазногцяў, яны патаўшчаюцца, становяцца крохкімі з матавай і бурай. Парушэнне росту валасоў вядзе да з'яўлення ўчасткаў аблысення. Развіваецца атрафія падскурнай тлушчавай клятчаткі і дробных мышцаў.

Трэцяя ступеня выяўляецца праз боль у пашкоджанай канцавіне ў спакоі, што замінае хадзіць. Афарбоўка скураных покрываў рэзка змяняецца ў залежнасці ад позы пашкоджанай канцавіны. Яе пад'ём суправаджаецца пабяленнем, апусканне — пачырваненнем скуры, якая вытанчаецца і становіцца лёгкаранімай. Дробныя раны ў выніку пацёртасцей, удараў, стрыжкі пазногцяў прыводзяць да ўтварэння трэшчынаў і хваравітых язваў на паверхні.

На чацвёртай ступені боль у ступні і пальцах становіцца пастаянным і невыносным. Краі і дно язваў на пальцах пакрываюцца брудна-шэрым налётам. Далучаецца ацёк(англ.) бел. ступні і галёнкі, развіваецца гангрэна пальцаў і ступняў[2].

Зноскі

  1. Надзея Нікалаева. Як кантраляваць атэрасклероз // Краіна здароўя. — 15 сакавіка 2008. — № 14 (70). — С. 3.
  2. Вольга Шаўко. Кідай курыць і больш рухайся // Краіна здароўя. — 13 снежня 2008. — № 57 (113). — С. 4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • T. Gui, A. Shimokado u. a.: Diverse roles of macrophages in atherosclerosis: from inflammatory biology to biomarker discovery. In: Mediators of inflammation. Band 2012, 2012, S. 693083, ISSN 1466-1861.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы