Аблысенне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Alopecia
Alopecia.jpg
Аблысенне галавы ў 33-гадовага мужчыны
МКХ-10 L65.965.9
МКХ-9 704.09704.09
DiseasesDB 14765 14765
MedlinePlus 003246 003246
MeSH D000505 D000505

Аблысенне (пляшывасць; стар.-грэч.: ἀλωπεκία — аляпэцыя) — парадзенне і выпадзенне валасоў, што адбываецца праз ператварэнне мужчынскага палавога гармону тэстастэрону ў дыгідратэстастэрон пад уздзеяннем ферменту 5-альфа-рэдуктазы(англ.) бел.. Пераважна адзначаецца на галаве ў старэчым узросце (інвалюцыя). Яму спрыяюць атручанне, радыёактыўнае апрамяненне, пашкоджанне скуры, нервова-псіхічныя і эндакрынныя хваробы. Віды: 1) гнездавое — на абмежаваным участку скуры, 2) татальнае — на ўсёй галаве і іншых участках скуры, 3) рубцаватае — на змененых участках скуры (праз грыбок і фурункулёз)[1].

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Гнездавое аблысенне

Росту валасоў спрыяе масаж валасістай часткі галавы і багатае на бялок (бабовыя, нятлустая кураціна і ялавічына), жалеза (арэх, гранат і крупа) і цынк (гарбузовае насенне, вустрыцы, рачная рыба, сачавіца і соя) харчаванне.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Сілкаванне валасяных цыбулінаў парушае паленне і алкаголь, няўстойлівы расклад харчавання, начное няспанне, штодзённае мыццё галавы жорсткай і хлараванай вадой, стрэс (праз адліў крыві ад галавы пры спазме сасудаў). Таксама шкодзіць абыходжанне без галаўнога ўбору ўзімку, захапленне лазняй і саўнай, як і багатая на халестэрын (ікра, яйка), вострая, вэнджаная, салёная, салодкая і тлустая ежа[2].

Зноскі

  1. Георгій Шанько. Аблысенне // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1996. — Т. 1. — С. 27. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6.
  2. Вольга Кулінковіч. Выпадаюць валасы? Лічыце, колькі выпала // Звязда : газета. — 27 лістапада 2010. — № 229 (26837). — С. 15. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]