Артэрыяльная гіпертэнзія
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Артэрыяльная гіпертэнзія | ||
|---|---|---|
| Патаўшчэнне артэрыяльнай сценкі пры гіпертаніі. Мікрафатаграфія | ||
| МКХ-10 | I10. - I15. | |
| МКХ-9 | 401 - 405 | |
| DiseasesDB | 6330 | |
| MedlinePlus | 000468 | |
| eMedicine | med/1106 | |
Артэрыяльная гіпертэнзія (АГ, Гіпертанія) — ўстойлівае падвышэнне артэрыяльнага ціску ад 140/90 мм рт.сл. і вышэй. Эсенціальная артэрыяльная гіпертэнзія складае 90-95 % выпадкаў АГ. У астатніх выпадках дыягнастуюць другасныя, сімптаматычныя артэрыяльныя гіпертэнзіі: нырачныя (нефрагенныя) 3-4 %, эндакрынныя 0,1-0,3 %, гемадынамічныя, неўралагічныя, стрэсавыя, абумоўленыя прыёмам некаторых рэчываў і АГ цяжарных, пры якіх павышэнне ціску крыві з'яўляецца адным з сімптомаў асноўнага захворвання.
[правіць] Класіфікацыя
- Нармальны АЦ <120/80 мм рт. арт.
- Прэгіпертанія АЦ 121—139/81-90 мм рт. арт.
- 1 ступень (мяккая гіпертанія) — сАЦ 140—159/дАЦ 90-99.
- 2 ступень (памежная гіпертанія) — сАЦ 160—179/дАЦ 100—109.
- 3 ступень (цяжкая гіпертанія) — сАЦ 180 і вышэй / дАЦ 110 і вышэй.
- Ізаляваная сісталічная гіпертанія — сАЦ вышэй 140/дАЦ ніжэй 90.
| Гэта пачатак артыкулу па кардыялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Шаблон:Хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы