Аўцабык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўцабык
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ovibos moschatus Zimmermann, 1780

Арэал
выява

  Захаваныя месцы пражывання

  Вобласці паспяховага рассялення

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180708
NCBI  37176
EOL  328656
FW  49513
Аўцабыкі

Аўцабык, або мускусны бык (лац.: Ovibos moschatus) — жывёла сямейства пустарогія (лац.: Bovidae) атрада парнакапытныя (лац.: Artiodactyla).

Этымалогія назвы[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйная еўрапейская назва аўцабыкоў — «мускусны бык». Беларуская назва «аўцабык» з’яўляецца даслоўным перакладам лацінскай назвы «Ovibos»[1].

Эвалюцыя і сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Некалькі тысячагоддзяў назад аўцабыкі, разам з шарсцістымі насарогамі, мамантамі і бізонамі, насялялі шырокія арктычныя тэрыторыі Еўразіі. Па Берынгаву мосту, які злучаў раней Чукотку і Аляску, аўцабыкі праніклі ў Паўночную Амерыку, а затым у Грэнландыю [2]. Выкапнёвыя рэшткі сустракаюцца ў плейстацэне Сібіры да шыраты Кіева на поўдні, Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі.

Галоўнай прычынай скарачэння арэала і колькасці аўцабыка і іншых буйных траваядных Еўразіі на мяжы плейстацэну і галацэну традыцыйна лічыцца глабальнае пацяпленне клімату, якое выклікала размарожванне Палярнага басейна, забалочванне тундрастэпаў, павышэнне ўзроўню і шчыльнасці снежнага покрыва. Але да поўнага знікнення шматлікіх відаў, якія рэзка скарацілі свае арэалы пры змене клімату, несумненна, датычны і чалавек.

Гісторыя адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню гэту жывёлу для еўрапейцаў адкрыў англічанін, служачы кампаніі Гудзонава заліва Генры Келсі ў 1689 годзе.

У 1917 годзе ўрад Канады ўзяў гэты від пад ахову, уводзіцца забарона на промысел аўцабыка, які дзейнічаў на працягу 52 гадоў. З 1950 году аўцабык стаў ахоўвацца і ў Грэнландыі. У Расіі вядома знаходка палеантолага М. К. Верашчагіна — чэрап аўцабыка з прастрэленай лобнай косткай з паўвострава Таймыр, што дазволіла вылучыць здагадку, што апошнія аўцабыкі, магчыма, вымерлі ў Паўночнай Азіі ўжо ў гістарычны час.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

На падставе адрозненняў у афарбоўцы галавы і невялікай розніцы ў памерах цела жывёл, большасць даследчыкаў прызнаюць два падвіды аўцабакаў: намінатыўны Ovibos moschatus moschatus (Zimmermann, 1780) (тундравы), пашыраны ў мацерыковай арктычнай частцы Канады і Ovibos moschatus wardi Lydekker, 1900 (белагаловы), які жыве на астравах Канадскага архіпелага і Грэнландыі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Самкі аўцабыкаў з цялятамі ў Грэнландыі

Даўжыня цела да 2,5 м, вышыня ў карку да 1,45 м, маса да 300 кг. Поўсць цёмна-бурая, доўгая (да 0,9 м) і густая. Рогі ў самцоў і ў самак, даўжыня да 0,73 м.

Корміцца лішайнікамі, мохам, травой.

Цяжарнасць каля 9 месяцаў. Нараджае адно цяля раз у два гады.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Трапляецца ў Грэнландыі і на некаторых астравах Канадскага арктычнага архіпелага. Колькасць невялікая, ахоўваецца. У ледавіковы перыяд жыў на Беларусі.

Акліматызаваны ў Нарвегіі, распачата акліматызацыя на востраве Урангеля і на паўвостраве Таймыр. У шэрагу краін аўцабыкоў трымаюць на фермах.

Зноскі

  1. Кочнев А. За проливом Лонга, на острове Врангеля // Вокруг Света. — М: Вокруг Света, 1999. — В. 2 (2701).
  2. Кочнев А. За проливом Лонга, на острове Врангеля // Вокруг Света. — М: Вокруг Света, 1999. — В. 2 (2701).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.