Базіліка Святога Паўла за гарадскімі сценамі
Базіліка Святога Паўла за гарадскімі сценамі (іт. Basilica di San Paolo fuori le Mura; Сан-Паала-фуоры-ле-Мура) — адна з чатырох вялікіх, або папскіх, базілік Рыма (разам з саборам св. Пятра, саборам св. Іаана Латэранскага і базілікай Санта-Марыя-Маджорэ). У адрозненне ад усіх астатніх размешчана за Аўрэліянавымі сценамі, у паўднёвай частцы Вечнага горада. У 1980 г. ўнесена ў Спіс сусветнай спадчыны.
Гісторыя [правіць]
Закладзена імператарам Канстанцінам на месцы меркаванага пахавання св. Паўла (у 2006 г. археолагі абвясцілі, што знайшлі яго саркафаг пад храмам). У 386 г. Феадосій I палічыў тую царкву невялікай і пачаў будаўніцтва вялікага храма. Будаўніцтва скончылася у часы папы Льва I. Паэт Прудэнцый апеў яе прыгажосць для імператара Ганорыя.
Папа Рыгор Вялікі заняўся разнастайнымі паляпшэннямі храмавай архітэктуры; пры ім побач з саборам ўжо дзейнічалі два манастыры, мужчынскі і жаночы. У IX стагоддзі ўсю акругу разрабавалі сарацыны, што прымусіла папу Яна VIII умацаваць рэлігійны комплекс, які быў вылучаны ў асобны горад пад назвай Джаваніполі.
Літаратура [правіць]
- Annuario Pontificio per l'anno 1974, Vatikanstadt 1974
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сан Паола фуоры ле Мура
| Рымскія базілікі і цэрквы | ||
|---|---|---|
| Вялікія базілікі | ||
| Старажытныя базілікі | ||
| Сярэднявечныя базілікі |
Санта-Марыя-ін-Касмедзін · Санта-Марыя-ін-Трастэверэ · Санта-Марыя-ін-Арачэлі · Санта-Марыя-сопра-Мінерва · Санта-Марыя-дзі-Мансерата · Сан-Клементэ · Санта-Чэчылія-ін-Трастэверэ · Сан-Барталамеа · Сан-Джорджыа-ін-Велабро · Санта-Франчэска-Рамана · Санта-Марыя-ін-Віа-Лата · Санці-Апастолі · Санці-Куатра-Каранаці |
|
| Цэрквы Новага часу |
Санта-Марыя дэль Папола · Санта-Марыя-дэла-Пачэ · Сан-П'етра-ін-Манторыа · Сант-Агасціна · Сан-Луіджы-дэі-Франчэзі · Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэі-Марціры · Трыніта-дэі-Монці · Іль-Джэзу · Санта-Сусана · Санта-Марыя-дэла-Віторыа · Сант-Іньяцыа · Сант-Андрэа-дэла-Вале · Сант-Алесіа · Сант-Аньезе-ін-Агонэ · Сант-Андрэа-аль-Квірынале · Санта-Марыя-дэла-Канчэцыёнэ · Сан-Франчэска-а-Рыпа · Сан-Карла але Куатра Фантанэ · Сан-Марчэла-аль-Корса · Абацтва Трэ Фантанэ · Сан-Себасцьяна-фуоры-ле-Мура |
|
| Сучасныя цэрквы | ||