Беларуская народная партыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |
Беларуская народная партыя — палітычная партыя дэмакратычнага кірунку. Утворана 5 лістапада 1994 г. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Камітэт партыі. Асноўныя мэты: пабудова унітарнай, дэмакратычнай, суверэннай дзяржавы сацыяльна арыентаванага рыначнага характару; развіццё дэмакратыі; абарона ўласнасці і свабоды прадпрымальніцтва; уключэнне эканомікі Беларусі ў народна-гаспадарчыя працэсы на аснове правядзення палітычных, эканамічных і дзяржаўна-прававых рэформаў; забяспячэнне гарантый грамадзянскіх правоў і свабод кожнаму чалавеку. У 1999 г. партыя не прайшла перарэгістрацыю.
