Беларуская патрыятычная партыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Беларуская патрыятычная партыя
Лідар:

Мікалай Улаховіч

Дата заснавання:

1996

Штаб-кватэра:

220089, Мінск, вул. Папаніна, 7, каб. 107; тэл. 226-32-60

Ідэалогія:

сацыялізм

Колькасць членаў:

1103 (2002)

Беларуская патрыятычная партыя — палітычная партыя Беларусі. Створаная ў 1996 г. з ліку актыўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

Лідарам партыі з'яўляецца Мікалай Улаховіч. Лідар партыі адначасова з'яўляецца старшынёй грамадскага аб'яднання «Беларускае казацтва». Кіруючы орган — Савет.

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

Садзейнічанне пабудове сацыяльна справядлівага грамадства; садзейнічанне ўтварэнню абнаўленнага саюза брацкіх народаў і ў першую чаргу Расіі, Беларусі, Украіны; падтрымка прэзідэнта ў яго намаганнях па выкананні прадвыбарнай праграмы і неадкладных мер па вываду Беларусі з крызісу; абарона нацыянальных інтарэсаў, гонару і годнасці Айчыны ва ўсіх сферах[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партыя рэгулярна прымае ўдзел у выбарах (яе саюзнік Камуністычная партыя Беларусі), супрацоўнічае з Беларускім Экзархатам РПЦ Масквы і арганізацыямі былых ваенных.

19 жніўня 2000 г. на з'ездзе БПП вылучыла 16 кандыдатаў на парламенцкія выбары(бел. (тар.)) бел.[2].

Пры праверцы карэспандэнта Тэлеграфа офісаў зарэгістраваных у Беларусі партый, высветлілася, што БПП не знаходзіцца па гэтым адрасе ўжо мінімум з 2009 г., што не адпавядае інфармацыі размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства юстыцыі Беларусі[3].

Зноскі