Брыцень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брыцень
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 131,7 м
Даўжыня 1,5 км
Шырыня 0,06 км
Плошча 0,114 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,1 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Брыцень (Беларусь)
Брыцень
Брыцень
Брыцень (Брэсцкая вобласць)
Брыцень
Брыцень
Map

Брыценьвозера ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, за 39 км на ўсход ад горада Пінск, за 14 км на паўднёвы захад ад горада Лунінец, за 3,6 км на паўночны ўсход ад вёскі Беразцы, у басейне ракі Прыпяць. Уваходзіць у склад ландшафтнага заказніка «Сярэдняя Прыпяць».

Плошча паверхні 0,114 км², даўжыня 1,5 км, шырыня 0,06 км. Даўжыня берагавой лініі 3,1 км. Катлавіна возера знаходзіцца сярод балота, якое парасло хмызняком. Ручаямі звязана з рэкамі Прыпяць і Бобрык.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, сом, мянтуз, акунь, плотка, карась і іншыя віды рыб.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]