Ваенны ардынарыят

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Вае́нны ардынарыя́т — тэрытарыяльная адзінка ў Рымска-каталіцкай царквы, прыраўнаваная да дыяцэзіі. Ваенныя ардынарыяты ствараюцца для пастырскай апекі над каталікамі-ваеннаслужачымі.

Большасць ваенных ардынарыятаў не ўваходзяць у епархіяльную структуру і, як у лацінскім, так і ва ўсходніх абрадах, падпарадкоўваюцца непасрэдна Папе. Ваенны ардынарыят узначальвае прэлат, звычайна тытулярны ці дыяцэзіяльны біскуп.

Па рангу ваенны ардынарыят звычайна адпавядае апостальскаму вікарыяту. У тых краінах, дзе на ваеннай службе знаходзіцца вялікая колькасць каталікоў, ваенны ардынарыят мае ранг дыяцэзіі, аднак не кіруе прыходамі тэрытарыяльнай юрысдыкцыі. Ва ўзброеных сілах Бразіліі, Італіі і ЗША ваенны ардынарыят мае ранг архідыяцэзіі і ўзначальваецца архібіскупам.

Паводле даных на пачатак 2011 года ў Каталіцкай царкве існуюць 36 ваенных ардынарыятаў, з іх 15 у Еўропе, 11 у Паўднёвай Амерыцы, 3 у Азіі, 3 — у Афрыцы, 2 — у Паўночнай Амерыцы і па адным — у Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Кароткая гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ужо з Міланскага эдыкта 313 года Царква займалася пастырскай апекай над салдатамі розных армій.

У VI стагоддзі Дэкрэт Грацыяна кажа пра тое, што святарам з дазволу Папы Пелагія I давяралі пастаянную духоўную дапамогу салдатам. У 742 годзе на Нямецкім нацыянальным саборы (Concilium Germanicum) святарам забаранілі нашэнне зброі і ўдзел у войнах. Выключэннем з гэтага правіла былі тыя святары, якія былі абраны для таго, каб суправаджаць армію і праводзіць набажэнствы, а таксама, каб здзяйсняць царкоўныя таінствы. У 769 гэтыя вызначэнні паўтараюцца ў капітуле Карла Вялікага.

Са стварэннем пастаянных армій у ранні Новы час ваенны ардынарыят таксама стаў пастаяннай установай. Тым не менш, капеланы больш не былі добраахвотнымі спадарожнікамі армій, а прымалі прысягу і былі падпарадкаваны ваеннай дысцыпліне.

Спіс ваенных ардынарыятаў[правіць | правіць зыходнік]

Азія[правіць | правіць зыходнік]

Амерыка[правіць | правіць зыходнік]

Афрыка[правіць | правіць зыходнік]

Еўропа[правіць | правіць зыходнік]

Акіянія[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]