Востраў Анабон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Анабон
Annobón
Anabon.jpg
Каардынаты: Каардынаты: 1°24′00″ пд. ш. 5°39′00″ у. д. / 1.4° пд. ш. 5.65° у. д. (G) (O) (Я)1°24′00″ пд. ш. 5°39′00″ у. д. / 1.4° пд. ш. 5.65° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Гвінейскі заліў
Краіна Flag of Equatorial Guinea.svg Экватарыяльная Гвінея
АА першага ўзроўня правінцыя
Анабон (Атлантычны акіян)
Анабон
Анабон
Няма старонкі Шаблон:На карце/Экватарыяльная Гвінея правінцыя
Плошча 17,5 км²
Найвышэйшы пункт 598 м
Насельніцтва (2001) 5 008 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 286,171 чал./км²
Узбярэжжа
Commons-logo.svgАнабон на Вікісховішчы 


Анабон (ісп. Annobón, ад парт. ano bom "добры год") — востраў у Гвінейскім заліве. Складае правінцыю Анабон дзяржавы Экватарыяльная Гвінея. Агульная плошча - 17,5 км². Насельніцтва - 5008 чал. (2001 г.). Найбуйнейшае паселішча Сан-Антоніа-дэ-Пале знаходзіцца на паўночным ўзбярэжжы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Анабон адкрыты партугалцамі 1 студзеня 1473 г. Населены беглымі афрыканскімі рабамі.

У 1778 г. перададзены ў валоданне Іспаніі. У 1801 г. іспанцамі было пабудавана ваеннае ўмацаванне. Аднак з-за непаразумення з новымі ўладамі мясцовае насельніцтва паўстала і самастойна кантралявала востраў да сяр. XIX ст. Згодна дагавору паміж Іспаніяй і Вялікабрытаніяй, на Анабоне маглі спыняцца брытанскія караблі для папаўнення запасаў прэснай вады.

У 1968 г. востраў увайшоў у склад Экватарыяльнай Гвінеі. У 1973 - 1979 гг. меў назву Пагалу.

У 2010 г. на поўначы Анабона быў адкрыты сучасны аэрапорт.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў мае вулканічнае паходжанне, даволі ўзгорысты. Найвышэйшы пункт - гара Кіавеа (598 м).

Клімат экватарыяльны вільготны, што паспрыяла фарміраванню густой сеткі паверхневых вадацёкаў - рэк і ручаёў. Цэнтральную частку займае кратэрнае возера Лага-а-Пот. Анабон размешчаны ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.

К поўдню ад вострава знаходзяцца багатыя радовішчы нафты.

Флора прадстаўлена лясной і саваннай расліннасцю. Жывёльны свет бедны, аднак з вялікай колькасцю эндэмікаў, у тым ліку птушак. На Анабоне створаны арніталагічны запаведнік.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва - 5008 чал. (2001 г.). Большасць складаюць анабонцы, якія размаўляюць на анабонскім дыялекце Fa d'Ambu партугальскай мовы.

Асноўны занятак - лоў рыбы, якая мігруе да мясцовага ўзбярэжжа ў верасні. Мясцовыя жыхары да сёй пары карыстаюцца пласкадоннымі лодкамі каюкас. Сельская гаспадарка з-за беднаты ўрадлівай глебы развіта горш. Значная частка прадуктаў увозіцца з мацерыка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Адміністрацыйны падзел Экватарыяльнай Гвінеі