Востраў Саона
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Саона | |
| Каардынаты: | |
| Акваторыя | Карыбскае мора |
| Краіна | |
| АА першага ўзроўня | правінцыя Ла-Рамана |
| Няма старонкі Шаблон:На карце/Дамініканская Рэспубліка правінцыя Ла-Рамана | |
Саона — самы буйны востраў, належыць Дамініканскай Рэспубліцы, уваходзіць у склад паўднёва-ўсходняга нацыянальнага запаведніка.
Востраў адкрыты Хрыстафорам Калумбам падчас другой экспедыцыі 14 верасня 1494, займае плошчу 110 км². На востраве знаходзяцца тры невялікія рыбацкія вёскі.
На тэрыторыі вострава растуць каля 539 розных відаў раслін, многія з якіх эндэмікі. Водзяцца чарапахі і ігуаны, у прыбярэжных раёнах можна ўбачыць ламанцінаў і дэльфінаў, а ў цёплых водах плыткаводдзя - марскія зоркі. На востраве жывуць чайкі, галубы, зялёныя папугаі, буслы і іншыя віды птушак. Вядомыя 40 розных відаў рыб, 124 віды малюскаў, якія жывуць у прыбярэжных водах.
На востраве мноства пячор, раней выкарыстоўваных індзейцамі таіна.
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |