Дамініканская Рэспубліка
|
|||||
| Дэвіз: «Dios, patria, libertad (Бог, айчына, свабода)» | |||||
| Гімн: «Quisqueyanos valientes» | |||||
| Дата незалежнасці | 27 лютага 1844 (ад Гаіці) | ||||
| Афіцыйная мова | іспанская | ||||
| Сталіца | Санта-Дамінга | ||||
| Найбуйнейшы горад | Санта-Дамінга | ||||
| Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
| Прэзідэнт | Леанель Фернандэс | ||||
| Дзярж. рэлігія | Каталіцызм | ||||
| Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
128-я ў свеце 48 730 км² 1,6 |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (ліпень 2009) • Шчыльнасць |
9 650 054 чал. (85-я) 201 чал./км² |
||||
| ВУП • Разам (2004) • На душу насельніцтва |
$60 042 млн (68-ы) $6 767 |
||||
| Валюта | Дамініканскае песа | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .do | ||||
| Тэлефонны код | +1-809, 1-829 | ||||
| Часавы пояс | -4 | ||||
Дамініканская Рэспубліка (ісп.: República Dominicana [reˈpublika dominiˈkana]) — дзяржава ў Карыбскім басейне, займае ўсходнюю частку вострава Гаіці і некаторыя прылеглыя астравы. Плошча тэрыторыі — 48,4 тыс.кв.км. Насельніцтва — 8,6 млн чалавек; 73 % — метысы і мулаты, 16 % — белыя, 11 % — негры (ліп. 2007). Сталіца — Санта-Дамінга (2,6 млн чалавек). Дзяржаўная мова — іспанская. Рэлігія — каталіцтва. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці — 27 лютага (1844). Грашовая адзінка — дамініканскі песа.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Востраў Гаіці быў адкрыты Х. Калумбам у 1492, яго ўсходняя частка (цяперашняя тэрыторыя краіны) да 1795 з’яўлялася калоніяй Іспаніі, затым належала Францыі, а ў 1809 зноў перайшла пад уладу іспанцаў. 30 лістапада 1819 абвешчана незалежнасць, але ўжо ў 1820 краіна была акупавана суседняй Гаіці. У 1844 у выніку паўстання Дамініканская Рэспубліка (ДР) стала незалежнай дзяржавай.
У 1930 да ўлады ў краіне прыйшоў генерал Р. Трухільё, які стварыў дыктатарскі рэжым. У ўмовах уздыму руху за звяржэнне Р. Трухільё (забіты ў 1961) улада перайшла да Х. Балагера. Аднак у 1962 ён быў змушаны пайсці ў адстаўку. У краіне адбыліся выбары, у выніку якіх прэзідэнтам быў абраны лідар Дамініканскай рэвалюцыйнай партыі (ДРП) Х. Бош. Правядзенне ліберальных рэформаў выклікала рэзкую незадаволенасць ваенных, і ў 1963 Х. Бош быў скінуты. У 1965 паміж прыхільнікамі і праціўнікамі аднаўлення канстытуцыйнага ладу пачалася ўзброеная барацьба, у ДР былі ўведзеныя войскі ЗША.
На выбарах 1966 перамог Х. Балагер (ДРП), які займаў пасаду прэзідэнта да 1978, а затым у 1986—1996 гадах. У 1996 прэзідэнтам стаў кандыдат Патрыятычнага фронту Л. Фернандэс. Ён прапанаваў праграму ліберальных рэформаў пад лозунгам адмовы ад аўтарытарных метадаў кіравання і стварэння ўрада нацыянальнага адзінства з удзелам апазіцыі. Правядзенне рэформаў, аднак, сустрэла супраціў парламента, які кантраляваўся апазіцыяй. У выніку Л. Фернандэс прайграў выбары 2000, прэзідэнтам стаў І. Мехіа. Аднак на выбарах 2004 перамогу зноў атрымаў Л. Фернандэс, які набраў 57 % галасоў.
Унутраная палітыка [правіць]
ДР — прэзідэнцкая рэспубліка. У адпаведнасці з дзейснай канстытуцыяй 1966 кіраўніком дзяржавы і кабінета міністраў з’яўляецца прэзідэнт, абіраны на 4 гады.
Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе двухпалатны парламент — Нацыянальны кангрэс, які складаецца з Сената і Палаты дэпутатаў, абіраных на 4 гады. У 2006 адбыліся парламенцкія выбары, у выніку якіх большасць месцаў у абедзвюх палатах парламента атрымала ДПО.
Асноўнымі палітычнымі партыямі з’яўляюцца ДРП (сацыял-дэмакратычнай арыентацыі, заснавана ў 1939, уваходзіць у Сацінтэрн), Дамініканская партыя вызвалення (прытрымліваецца цэнтрысцкіх пазіцый, заснавана ў 1973, старшыня — Л. Фернандэс) і Рэфармісцкая сацыял-хрысціянская партыя.
Адносіны з Беларуссю [правіць]
26 ліпеня 1999 г. быў падпісаны Прыказ N 429 Прэзідэнта Рэспублкі Беларусь "Аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Дамініканскай Рэспублікай". Дыпламатычныя адносіны з Рэспублікай Беларусь усталяваны ў красавіку 2001 г.
Эканоміка [правіць]
Аснова эканомікі — сельская гаспадарка, для якой характэрна высокая канцэнтрацыя зямельнай уласнасці. Галоўныя культуры — цукровы трыснёг, бананы, рыс, какава, кава, фасоля, тытунь.
У 2000-я паспяхова развіваецца прамысловасць, прадстаўленая пераважна прадпрыемствамі горназдабыўной (жалезна-нікелевая руда і баксіты), хімічнай, тэкстыльнай, харчовы галін, а таксама будаўніцтва, агракомплекс. Далучэнне ДР да зоны свабоднага гандлю ЗША — Цэнтральная Амерыка павялічыла прывабнасць краіны для замежных фундатараў. Дзякуючы спрыяльным прыродным умовам працягвае дынамічна развівацца індустрыя турызму: штогод ДР наведваюць каля 3 млн турыстаў.
У 2006 г. рост ВУП склаў 10,1 %. Валютныя рэзервы на канец 2006 г. — каля 2 млрд долараў. Узровень беспрацоўя ў краіне досыць высокі — больш 16 %. Інфляцыя ў 2006 г. склала 4,5 %.
Экспарт у 2006 г. дасягнуў 10,5 млрд дол., імпарт — 12,4 млрд. Асноўныя гандлёвыя партнёры — ЗША, Канада, краіны Еўрапейскага Саюзу, Японія, Тайвань, Мексіка і Венесуэла. З апошняй дзейнічае дагавор пра пастаўкі ў Санта-Дамінга 50 тыс. барэляў нафты ў дзень за кошт ільготнага крэдыту. У 2005 г. ДР далучылася да рэгіянальнага энергетычнага праекта «Петракарыбе».
