Вустрыцы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вустрыцы
Crassostrea gigas p1040847.jpg
Вустрыца Crassostrea gigas
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ostreidae Rafinesque, 1815

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   79866
NCBI   6563
EOL   2248

Ву́стрыцы (Ostreidae), сямейства двухстворкавых малюскаў. Каля 50 відаў.

Найбольш вядомая — вустрыца ядомая (Ostrea edulis). Даўжыня 9 — 42 см, маса да 50 г. Створкі ракавін, што ахопліваюць цела вустрыцы, несіметрычныя: ніжняя — глыбокая, падобная на сподак, у ёй ляжыць цела, прырастаючы да сценак, верхняя — меншая, пляскатая, служыць нібыта вечкам. Унутры створкі злучаны мускулам-замыкальнікам. Жывуць пераважна ў цёплых і ўмераных морах, трымаюцца вялікімі скопішчамі, нерухомыя, прырастаюць да марскога дна. Хутка размнажаюцца.

Выкарыстанне чалавекам[правіць | правіць зыходнік]

Мяса вустрыц мае своеасаблівы хімічны склад, які тлумачыць іх далікатны смак і танізуючае ўздзеянне на нервовую сістэму. Мяса ўтрымлівае каля 7-14 % бялку, 0,3-2,2 % тлушчу, 6 % вугляводу глікагену. 6 вустрыц агульнай вагай каля 100 г задавальняюць штодзённую патрэбу чалавека ў жалезе і медзі, каля паловы сутачнай нормы ёду, кальцыю, фосфару і 0,1 сутачнай нормы жывёльнага бялку, а таксама вітамінаў B1, B2 і PP.

Спажываюць, як правіла, жывымі — падаюць з лімонам у ракавінах на колатым лёдзе як закуску да шампанскага, каньякоў, сухіх і паўсухіх він; ракавіны спачатку прамываюць халоднай вадой і адкрываюць, выдаляюць верхнюю створку. Мяса на ніжняй створцы прамываюць кіпячонай вадой, падразаюць адмысловым нажом, аддзяляючы ад ракавіны, але пакідаючы на ёй. Выціскаюць на мяса лімонны сок (на 10 вустрыц — 1 лімон) і глытаюць цалкам, не разжоўваючы. Для гарачых страў вустрыцы пасле мыйкі і выдалення створак адварваюць са спецыямі, цыбуляй і іншымі, або запякаюць у духавой шафе. Вустрыцы таксама смажаць, прыпускаюць, вараць супы і г.д. Прадаюць жывых, у выглядзе марожанага мяса, і ў кансервах (часам вэнджаных). Пры тэмпературы каля 0 °C вустрыцы могуць заставацца жывымі 10 — 15 дзён; пры тэмпературы ніжэй за −3 °C яны гінуць. У мёртвых вустрыц створкі адчыняюцца, есці іх нельга.

Нож для вустрыц

У кулінарыі вустрыцы вядомыя з антычнасці, у Рэчы Паспалітай з 17 ст., асабліва шырока распаўсюдзіліся ў магнацкім асяроддзі ў другой палове 18 ст. пад уплывам французскай моды, але ў кансерватыўнай («сармацкай») часткі грамадства сустрэлі надзвычай негатыўны прыём, як і смаўжы, жабіны лапкі і іншыя. Аднак не ўсе кансерватары грэбавалі вустрыцамі, асабліва вызначаўся прыхільнасцю да іх Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку, які часам звяртаўся па медыцынскую дапамогу пасля празмернага спажывання вустрыц. На славутым абедзе 1789 года ў гадавіну каранацыі Станіслава Аўгуста Панятоўскага і Крэўскай уніі 1385 года паміж ВКЛ і Польшчай Радзівіл пачаставаў караля і гасцей некалькімі сотнямі паўміскаў вустрыц, хутка з'едзеных здзіўленай шляхтай, большасць якой датуль не мела магчымасці пакаштаваць дарагі імпартны прадукт. У 19 ст. вустрыцы, якіх масава вылоўлівалі па абодвух берагах Атлантыкі, паступова сталі адносна больш даступнымі для вышэйшых і сярэдніх класаў, у савецкія часы выйшлі з ужытку як атрыбут «эксплуататарскага» ладу жыцця і ў сувязі з рэзкім змяншэннем колькасці праз экстэнсіўную лоўлю. У наш час вустрыц усё больш разводзяць штучна (Японія, Францыя і іншых краінах).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Вустрыцы // Праект «Наша ежа»