Вялікі Водападзельны хрыбет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вялікі Водападзельны хрыбет
Вялікі Водападзельны хрыбет
Тып

Горная сістэма

Размяшчэнне

Аўстралія

Даўжыня

3000 км

Найвышэйшая вяршыня

Касцюшка

Вышыня вяршыні

2228 м

Вялікі Водападзельны хрыбет (англ.: Great Dividing Range) — горная сістэма ў Аўстраліі. Даўжыня 4000 км. Найвыш. пункт — гара Касцюшка. Распасціраецца ўздоўж усходняга і паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Аўстраліі прыблізна на 4000 км. Утварылася ў неаген-антрапагене на месцы дэнудзіраванай палеазойскай складкаватай краіны. Горы складзеныя ў асноўным вапнякамі, гранітамі, гнейсамі, вулканічнымі пародамі. Вядомыя радовішчы нафты і газа, каменнага і бурага вугалю, волава, поліметалічных руд, золата, медзі, тытана-магнетыта і манацытавых пяскоў. Усходнія схілы стромкія, моцна і глыбока раздзеленыя, заходнія схілы паката пераходзяць у пагорыстыя перадгор’і (даўнсы). На поўнач ад 28° п. ш. горы параўнальна невысокія, дасягаюць шырыні 650 км. Берагавыя хрыбты вышынёй каля 1000 м і вулканічныя плато, аддзеленыя шырокімі падоўжнымі катлавінамі ад заходняга, больш нізкага водападзельнага ланцуга з пакатымі вяршынямі. На поўдні размешчаныя больш высокія і маналітныя горы. Вылучаюць хрыбты Мак-Ферсан, Нью-Інглэнд, Гэйстынгс, Ліверпул, Блакітныя горы і Аўстралійскія Альпы. На схілах бяруць пачатак шматлікія рэкі, у тым ліку самыя буйныя на кантыненце — рака Мурэй і рака Дарлінг. У далінах рэк узведзена нямала дамб з мэтай выпрацоўкі электраэнергіі і забеспячэння гарадоў вадой.

Расліннасць — лістападна-вечназялёныя і эўкаліптавыя лясы (ўсходнія схілы), саваны, рэдкалессе, хмызнякі (заходнія схілы).

Значная частка Блакітных гор аб’яўлена аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, які складаецца з некалькіх нацыянальных паркаў. З прычыны зручнага і маляўнічага размяшчэння ў цэнтры аднаго з іх, горад Катумба з'яўляецца важным цэнтрам турызму ў рэгіёне.

Вялікі Водападзельны хрыбет