Вялікі бугай

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вялікі бугай
Вялікі бугай
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Птушкі

Атрад:

Буслападобныя

Сямейства:

Чаплевыя

Падсямейства:

Бугаі

Род:

Botaurus

Від:

Бугай вялікі

Навуковая назва

Botaurus stellaris (Linnaeus, 1758)

Арэал

Botaurus stellaris map.svg

ITIS   174859
NCBI   188376

Чапля-бугай ці вялікі бугай (Botaurus stellaris) — птушка з сямейства чаплевых.

Даўжыня цела 60—70 см, маса каля 1,3 кг размах крылаў 1,25—1,35 м. Пераважае цёмна-вохрыстая афарбоўка з цёмнымі стракацінамі на пёрах, верх галавы, спіна, хвост і канцы крылаў чорныя. Ногі і дзюба жоўта-зялёныя.

Арэал вялікага бугая працягваецца ад Партугаліі да Сахаліна і Японіі і ад Карэліі і Якуціі да Паўночнай Афрыкі, Сірыі, Афганістана і Карэі. У Беларусі рэдкі пералётны від. Месцы пражывання: трыснягова-чаротавыя зараснікі па берагах рэк, азёр і на нізінных балотах.

Прылятае ў красавіку. Гняздуецца парамі. У месцах, дзе жыве некалькі пар, галасы чутны да чэрвеня, у тым ліку і днём. У кладцы 3—5, часам 7 яек. Наседжвае пераважна самка на працягу 25-26 сутак, пачынаючы з першага яйка. Адлятае ў вырай у верасні-кастрычніку. Корміцца рыбай, земнаводнымі, воднымі насякомымі, часам вадзянымі палёўкамі і іншымі грызунамі.

Літаратура [правіць]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)