Гладыш шыракалісты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гладыш шыракалісты
Apiaceae - Laserpitium latifolium-1.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Laserpitium latifolium

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   48039
GRIN   t:411245
IPNI   844027-1
TPL   kew-2341603

Гладыш шыракалісты (Laserpitium latifolium) — від травяністых шматгадовых раслін рода Гладыш (Laserpitium).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Расліна дасягае ў сярэднім 50—150 см у вышыню. Суквецце мае дыяметр 10—15 см. Сцябло шаравата-зялёнае, круглае, прамое і злёгку рыфлёнае, разгалінаванае ў верхняй частцы. Лісце даволі вялікае, з бачным цэнтральным рабром. Лісточкі яйкападобныя або ў форме сэрца і зубчастыя. Памер лісця: 3—10 см даўжынёй, 2—6 см у шырыню. Кветкі белыя, сабраны ў парасончыкі з 25—40 праменямі. Дыяметр суквеццяў можа дасягаць 20—30 сантыметраў. Сезон цвіцення з мая па жнівень. Плады даўгаватыя і плоскія, 5—10 мм у даўжыню.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Гладыш шыракалісты шырока распаўсюджаны ў большасці краін Еўропы, акрамя Албаніі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Ірландыі, Нідэрландаў і Партугаліі. Ён быў інтрадукаваны ў Бельгіі.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расце ў горных сухіх лясах, па травяністым схілах, на сонечных ўзлесках лясоў або лугоў. Аддае перавагу карбанатным глебам і багатым пажыўнымі рэчывамі субстратам, на вышыні 400-2,100 метраў над узроўнем мора.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Gallery[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Pignatti S. — Flora d'Italia — Edagricole — 1982
  • Tutin, T.G. et al. — Flora Europaea, second edition — 1993

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны