П’ешцяны
Горад
П'ешцяны
Piešťany
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
П'е́шцяны (славацк.: Piešťany, ням.: Pistyan, венг.: Pöstyén) — курортны горад у заходняй Славакіі на рацэ Ваг ля падножжа Паваскага Інаўца. Насельніцтва каля 30 тыс. чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]П'ешцяны ўпершыню згадваюцца ў 1113 годзе. Уся гісторыя горада звязаная з мінеральнымі крыніцамі. Першае падрабязнае апісанне гаючых крыніц П'ешцянаў адбываецца ў 1545 годзе ў лісце каралеўскага дарадцы Юрая Вернера. Далей пра іх згадваюць лекары аўстрыйскага імператара і рымскага папы Сікста V. У 1642 годзе П'ешцяны атрымлівае гарадскія правы. У XVIII ст. тут узнікае санаторны гарадок Цепліцэ. У 1772 тут будуецца бальнеалагічны санаторый. Бурны росквіт наступае ў 1889 годзе, калі санаторыем кіравала фірма «Аляксандр Вінтэр і сыны».
У 1917 годзе тут сустракаюцца нямецкім імператар Вільгельм II, аўстрыйскі імператар і венгерскі кароль Карл I і балгарскі цар Фердынанд I і вырашаюць працягнуць вайну да пераможнага канца.
Сёння П'ешцяны вядомы курортны горад, знакаміты перш за ўсё лячэннем рэўматычных захворванняў.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б https://volby.statistics.sk/oso/oso2018/sk/download.html
- ↑ Ostatné názvy vôd — Úrad geodézie, kartografie a katastra Slovenskej republiky, 2013. Праверана 28 верасня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме П’ешцяны