Горад Пскоў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Пскоў
руск.: Псков
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Troizkiy cathedral (Pskov).jpg
Пскоўскі кром

Каардынаты: 57°49′00″ пн. ш. 28°20′00″ у. д. / 57.816667° пн. ш. 28.333333° у. д. (G) (O) (Я)57°49′00″ пн. ш. 28°20′00″ у. д. / 57.816667° пн. ш. 28.333333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Рэгіён
Першае згадванне
Горад з
Плошча
95,6 км²
Насельніцтва (2010)
191 760[1] чалавек
Шчыльнасць
2007 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
8112
Паштовыя індэксы
180xxx
Аўтамабільны код
60
Афіцыйны сайт

Пскоў (Расія)
Пскоў
Пскоў

Пскоў (Пскоўская вобласць)
Пскоў
Пскоў

Пскоў (руск.: Псков), горад (з 903 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Пскоўскай вобласці. Насельніцтва 194,9 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 903 годзе.

Горад размешчаны на рацэ Вялікая (упадае ў Пскоўскае возера) пры зліцці яе з ракой Пскова.

Гістарычны нарыс[правіць | правіць зыходнік]

Першы раз у летапісе Пскоў згадваецца пад 903. З Х ст. ён у складзе Кіеўскай Русі, а з ХІІ ст. належыць Наўгародскай дзяржаве. У 1240 горад захапілі крыжакі, але ў 1242 яго вызвалілі войскі ноўгарадскага князя Аляксандра Неўскага.

Самай старажытнай часткай горада з’яўляецца дзядзінец, што спачатку меў драўляныя, а потым (з ХІІІ ст.) каменныя ўмацаванні і атрымаў назву Пскоўскі Крэмль, альбо Кром. У плане гэта неправільны шматграннік, абнесены каменнымі сценамі з вежамі, якія складзены з вапняковых пліт шэрага колеру. Найбольш вядомыя вежы маюць назвы Куцякрома (1400) і Смердзя. У сярэдзіне ХІІІ ст. зрабілі каменную паўднёвую частку сцяны Крома, т. зв. Першы ці Персі. Сцяна выходзіць на р. Вялікая, адкуль пачынаюцца ўмацаванні іншых гарадскіх кварталаў.

З ХІІІ ст. да Крома прыбудаваны яшчэ адзін умацаваны гарадскі квартал, які атрымаў назву Даўмонтаў горад. На працягу ХІV-ХV ст. тут узвялі шэсць каменных храмаў і каменныя палаты. Археолагі знайшлі рэшткі гэтых будынкаў, а таксама сляды старажытных вуліц, вымашчаных драўлянымі плахамі на лагах. Быў знойдзены і драўляны вадаправод у выглядзе труб, што складаліся з двух жолабаў, абгорнутых бяростай.

У 1309 ўзводзяць трэцяе кола гарадскіх сцен і з’яўляецца ўмацаваны «Сярэдні горад». У кан. ХІV — пач. ХV ст. гарадскія сцены дабудавалі і павялічылі іх таўшчыню да 4 метраў, а таксама зрабілі 6 вежаў з байніцамі. У другой палове ХІV ст. узводзіцца новы каменны сабор св. Троіцы, 20 каменных храмаў у розных частках горада і чацвёртае кола гарадскіх сцен, абнесенае глыбокім ірвом. Асобны раён горада называўся Запскоўскім і знаходзіўся на другім беразе рэчкі Пскавы.

У канцы ХІІ ст. за рэчкай Вялікай, на адлегласці 1,5 км ад дзядзінца, быў узведзены першы мураваны Спаса-Мірожскі сабор. Храм быў зроблены ў тэхніцы мяшанай муроўкі, дзе чаргаваліся рады тонкай цэглы — плінфы і каменных пліт. Сабор быў распісаны ўнікальнымі фрэскамі. Яшчэ адзін прыгожы сабор Нараджэння Багародзіцы быў узведзены ў 1310 ў Снетагорскім манастыры. Храм быў складзены з каменнай пліты і меў шыкоўны фрэскавы роспіс.

З ХІV ст. склалася самастойная пскоўская будаўнічая школа. Пскоўскія дойліды стварылі аднакупальную, трохапсідную кубічную кампазіцыю храма, а таксама асобны тып бесслуповага храма з сістэмай прыступкавых скляпенняў. Плоскія пабеленыя сцены падзялялі плоскімі лапаткамі на тры часткі з паўкруглымі аркамі ў завяршэнні храма. У якасці прыкладу можна прывесці царкву Успення ў Мялетаве (1463). Адной з адметных рысаў пскоўскай школы былі высокія шматпралётныя званіцы.

Пазней, у ХVІ-ХVІІ ст. у Пскове будавалі вялікія, у некалькі паверхаў, купецкія дамы з тоўстымі сценамі. У сценах былі лесвіцы, пераходы, нішы і схованкі. Аконныя праёмы рабіліся ў выглядзе амбразур, зачыняліся каванымі аканіцамі і кратамі. З боку двара быў высокі ганак на шырокіх слупах з аркамі (да прыкладу — палаты Паганкіных, збудаваныя каля 1645). Пскоўскіх дойлідаў запрашалі на працу ў розныя гарады, у тым ліку, і ў Маскву.

У ХІV — ХV ст. расквітнела пскоўская школа жывапісу. Творы маюць павышаную экспрэсію вобразаў, падкрэсленасць блікаў і выразнасць мазка пэндзля (напр., фрэскі сабора Раства Багародзіцы і царквы Успення). Да другой паловы ХІV ст. адносяцца ўнікальныя абразы «Сабор Маці Божай» і «Параскева Пятніца, Варвара і Улляна».

У ХV ст. ўзнікае славуты пскоўска-пячорскі манастыр у мясцовасці Пячора, які меў абароннае значэнне. У 1473 збудавалі першую падземную пячорную Успенскую царкву. У ХVІ ст. вакол манастыра ўзнікае пасад, які абнеслі разам з манастыром каменнай сцяной з 9 вежамі. Уваход ішоў праз Святыя вароты з вежай. У ХVІ ст. у манастыры зрабілі шматпралётную двух’ярусную вежу-званіцу з гадзіннікам. У ХVІ-ХVІІ ст. тут будуюць 4 цэрквы, якія дайшлі да нашых дзён.

У 1465 ўзнікае пятае кола гарадскіх сцен Пскова. Горад дзяліўся на 7 канцоў. За межамі горада з’явіліся рамесныя слабоды. У цэнтрах канцоў альбо слабод пачалі будаваць храмы, якія адначасова былі і складамі зброі.

У XVI ст. гарадскія сцены мелі даўжыню 9 км і 37 вежаў, з якіх вылучалася вежа Грамячая, збудаваная ў 1524.


Літ.:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]


Зноскі