Горскі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Го́рскі за́мак — колішні замак, які існаваў y XVIXVIII стст. y старажытным горадзе Горы Вялікія, цяпер аграгарадок Горы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі.

Меў умацаванні, пабудаваныя паводле нідэрландскай сістэмы фартыфікацыі, аснову якіх утваралі земляныя валы-курціны з 7 бастыёнамі, a таксама шырокім і глыбокім ровам.

У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў замак быў заняты ў 9 кастрычніка[1] 1654 г. войскамі А. М. Трубяцкога пад уплывам весткі пра капітуляцыю Смаленскай крэпасці[2]. У 1663 годзе «фортецыя Горская» згадваецца як вельмі разбураная, але ў дакументах 1680-х гадоў ужо ўпамінаюцца замак і гарадскі астрог. У апошні раз умацаванні горскага замка спрабаваў выкарыстаць y 1708 годзе шведскі кароль Карл XII. Пазней горскі замак страціў сваё ваеннае значэнне.

Зноскі

  1. Дата 24 кастрычніка пазначана ў — Е. К. Глябовіч да К. Л. Сапегі, Мінск 12.XI.1654 // Biblioteka Narodowa. Akcesja. Rkps. 6564. № 108
  2. П. Грасоўскі да Я. Радзівіла, Горы, 2.VIII.1654 // РДАСА. Ф. 389. Воп. 1. 1654, ч. 2. С. 58.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]