Любчанскі замак
Любчанскі замак — замак у г.п. Любча Гродзенскай вобласці, на беразе р. Нёман, за 150 км ад Мінска.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Пабудаваны ў 1581 годзе, пра што сведчыць знойдзены ў замку флюгер з выбітай датай. Ініцыятарам будаўніцтва быў магнат Ян Кішка. У канцы XVI ст. замак значна перабудаваны новым уладальнікам князем Мікалаем Радзівілам.
З XVIII ст. замак страціў сваё абарончае прызначэнне.
Архітэктура [правіць]
Любчанскі замкавы комплекс размешчаны на левым беразе Нёмана на насыпаным узвышшы плошчай каля 0,7 га. Па свайму стылю знаходзіцца на мяжы готыкі і рэнесансу. Тэрыторыя з трох бакоў абкружана ровам (шырыня да 30 м і глыбіня 7—10 м), а з чацвёртага — ракой. З чатырох веж замка захаваліся дзве. Вежы складзены з цэглы і валуноў. Галоўная вежа ў плане кубічная (прыкладна 10х10 м), прыблізна з паловы вышыні пераходзіць у васьмярык, крыты шатром. Толькі верхні з чатырох паверхаў вежы быў прыстасаваны да абароны: аб гэтым сведчаць круглыя байніцы. Астатнія паверхі з шырокімі вокнамі выкарыстоўваліся як жылыя і падсобныя памяшканні. У вежы знаходзіцца брама. У мінулым толькі праз яе можна было трапіць ва ўнутраны двор замка. Такая замкнутая прасторавая кампазіцыя была тыповай для большасці палацава-замкавых ансамбляў 16—17 ст.
Апроч вежаў за землянымі ўмацаваннямі знаходзяцца два двухпавярховых корпусы, пабудаваныя на месцы старажытных збудаванняў у канцы 18 — 1-ай пал. 19 ст.
Сучасны стан [правіць]
Стан галоўнай, уязной, вежы здавальняючы. Другая вежа за савецкім часам была закінутая і разбуралася, засталіся ад яе толькі падмуркі. На працягу апошніх гадоў намаганнямі энтузіястаў у замку ідуць рэстаўрацыйныя работы, утвораны фонд Любчанскага замка.
Падчас археалагічных раскопак 2010 на Любчанскім замку знойдзена мураваная сцяна, што ішла ад брамнай да ўсходняй вежаў, у бок мястэчка. Таксама адшукаліся рэшткі старога ганка, які знаходзіўся паміж замкавым флігелем і брамнай вежай.
Літаратура [правіць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Чарняўскі, І., Саітгарэева, С. Замак у Любчы // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі — 4/1984
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Любчанскі замак- Афіцыйны сайт фонду «Любчанскі замак»(бел.)
- Любчанскі замак на Radzima.org
- Любчанскі замак на WikiMapia.org
- Афіцыйны сайт фонда "Любчанскі замак"
- Любчанскі замак на сайце "Легенды Беларуси"
- Славутасці на партале globus.tut.by (на рускай мове)
- Артыкул "Фотоохота за достопримечательностями: Любча" на Interfax.by (на рускай мове)
| Замкі Беларусі | ||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Дзяржаўныя |
|
|||||||
| Прыватныя |
|
|||||||
