Гурый (Апалька)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Архіепіскап Гурый
Архіепіскап Гурый
Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі
з 4 жніўня 1996
Царква Беларуская Праваслаўная Царква
Папярэднік Канстанцін (Гаранаў)
Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі
3 верасня 2012 — 25 снежня 2014
Царква Беларуская Праваслаўная Царква
Папярэднік Іаасаф (Морза)
Пераемнік Сергій (Акімаў)
Рэктар Мінскай духоўнай семінарыі
3 верасня 2012 — 17 ліпеня 2020
Царква Беларуская Праваслаўная Царква
Папярэднік Іаасаф (Морза)
Пераемнік Аляксандр Валер’евіч Слесараў
Кіраўнік спраў Беларускага Экзархата
12 студзеня 2012 — 25 ліпеня 2014
Пераемнік Антоній (Даронін)

Адукацыя
Дзейнасць дыякан, прэсвітар, hierodeacon, іераманах, архіепіскап
Імя пры нараджэнні Мікалай Пятровіч Апалька
Нараджэнне 30 мая 1956(1956-05-30) (67 гадоў)
Прыняцце манаства ліпень 1985

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архіепіскап Гурый (свецкае імя: Мікалай Пятровіч Апалька; нар. 30 мая 1956, Калектыўная, Полацкі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі праваслаўны дзеяч, архірэй. Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі (з 1996), рэктар Мінскай духоўнай семінарыі (2012—2020), кіраўнік спраў Беларускага Экзархата (2012—2014). Лічыцца адным з найбольш кансерватыўных іерэяў Беларускай Праваслаўнай Царквы[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і працоўных. У 1971 годзе скончыў 8 класаў і паступіў у Віцебскі станкаінструментальны тэхнікум, які скончыў у лютым 1975 года. З 1975 года стаў рэгулярна хадзіць у храм. Каб не было перашкод для наведвання храма, працаваў рабочым на розных прадпрыемствах горада Полацка.

Скончыў у 1982 годзе Маскоўскую духоўную семінарыю, пасля чаго ў 1984 годзе быў залічаны ў лік браціі Троіца-Сергіевай Лаўры. У ліпені 1985 года пастрыжаны ў манаства з імем Гурый і пасвечаны ў іерадыякана. 19 снежня 1985 года пасвечаны ў іераманаха.

У 1986 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя і накіраваны ў Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр Мінска-Беларускай епархіі.

У жніўні 1986 года прызначаны на пасаду скарбніка манастыра, з красавіка 1987 года — благачынны манастыра. 4 сакавіка 1990 года ўзведзены ў сан архімандрыта і прызначаны намеснікам Жыровіцкага манастыра.

З 1989 па 1990 год з послухам благачыннага сумяшчаў абавязкі інспектара зноў адкрытай Мінскай духоўнай семінарыі.

Пастановай Патрыярха і Свяшчэннага Сінода ад 17 ліпеня 1996 года архімандрыт Гурый быў прызначаны Епіскапам Навагрудскім і Лідскім.

Са жніўня 1996 года, у дзень памяці прарока Іезекііля, у мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы было здзейснена нарачэнне архімандрыта Гурыя ў Епіскапа Навагрудскага і Лідскага. Чын нарачэння здзейснілі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Максім, Епіскапы Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх, Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, Полацкі і Глыбоцкі Глеб, Тураўскі і Мазырскі Пётр, Ціхвінскі Канстанцін.

4 жніўня 1996 года ў Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра за Літургіяй была здзейснена хіратонія архімандрыта Гурыя ў Епіскапа Навагрудскага і Лідскага. Хіратонію здзейснілі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і тыя ж Праасвяшчэнныя.

У жніўні 2000 года атрымаў пасаду рэктара Слонімскага духоўнага вучылішча.

У маскоўскім Храме Хрыста Збавіцеля 25 лютага 2007 года Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II узвёў Епіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя ў сан архіепіскапа.

12 студзеня 2012 года рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы прызначаны кіраўніком спраў Беларускага Экзархату з вызваленнем ад пасады старшыні Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы. 3 верасня таго ж года прызначаны выконваючым абавязкі рэктара Мінскіх духоўных школ: Мінскай духоўнай акадэміі (да 25 снежня 2014) і Мінскай духоўнай семінарыі[2].

5 ліпеня 2013 года прызначаны старшынёй новаўтворанага Савета па тэалагічнай адукацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Па рашэнні Сінода 26 лютага 2014 года вызвалены ад абавязкаў кіраўніка спраў Беларускага Экзархату і 26 чэрвеня 2014 года прызначаны старшынёй Царкоўнага суда Беларускага Экзархату.

23 кастрычніка 2014 года прызначаны часова выконваючым абавязкі члена Агульнацаркоўнага суда Рускай Праваслаўнай Царквы.

У сувязі з заснаваннем Лідскай епархіі рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 25 снежня 2014 года архіепіскапу Гурыю прысвоены тытул «Навагрудскі і Слонімскі».

23 жніўня 2019 года заняў пасаду старшыні Царкоўнага суда Беларускага Экзархата[3]. Таксама з’яўляецца членам Сінадальнай біблейска-багаслоўскай камісіі і Каардынацыйнага цэнтра па развіцці багаслоўскай навукі ў Рускай Праваслаўнай Царкве.

20 красавіка 2020 года быў шпіталізаваны з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю COVID-19[4], лячыўся ў Гродне і неўзабаве вярнуўся ў Жыровіцы[5]. 17 ліпеня 2020 года па ўласным жаданні быў вызвалены ад абавязкаў рэктара Мінскай духоўнай семінарыі[6].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўныя[правіць | правіць зыходнік]

Царкоўныя[правіць | правіць зыходнік]

  • Медаль Святога князя Уладзіміра (РПЦ; 2015)[11].
  • Медаль свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі (сінаідальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ; 2018)[12].
  • Ордэн Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай (БПЦ; 2016)[13].
  • Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага 3-й (2001) і 2-й (2006) ступені (РПЦ).
  • Ордэн прападобнай Еўфрасінні Полацкай (БПЦ; 2002).
  • Ордэн святога князя Расціслава Мараўскага 2-й ступені (Праваслаўная Царква Чэшскіх зямель і Славакіі; 2003).
  • Ордэн свяціцеля Інакенція Маскоўскага (РПЦ; 2016)[14].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый у рэанімацыі, падазрэнне на каранавірус . Мінск: Наша ніва (20 красавіка 2020). Праверана 21.04.2020.
  2. Архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый прызначаны в.а. рэктара Мінскіх духоўных школ (руск.). Афіцыйны партал Рускай праваслаўнай царквы (5 верасня 2012). Праверана 21.04.2020.
  3. Указ № 1-01/58 ад 31 жніўня 2019 года (руск.)(недаступная спасылка). Мінск: Мінская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы (31 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2020. Праверана 21.04.2020.
  4. Шпіталізаваны архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый . Еўрапейскае радыё для Беларусі (20 красавіка 2020). Праверана 22.04.2020.
  5. Архіепіскап Гурый распавёў, як перанёс каранавірусную інфекцыю (руск.)(недаступная спасылка). newgrodno.by (22 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2020. Праверана 24.07.2020.
  6. Архіепіскап Навагрудскі Гурый завяршыў свае працы на пасадзе рэктара Мінскай духоўнай семінарыі (руск.). Афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы (17 ліпеня 2020). Праверана 24.07.2020.
  7. Мітрапаліт Філарэт узяў удзел у цырымоніі ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2011 года (руск.). Афіцыйны партал Рускай праваслаўнай царквы (11 студзеня 2012). Праверана 21.04.2020.
  8. Ганаровыя грамадзяне . Слонімскі раённы выканаўчы камітэт (16 снежня 2016). Праверана 21.04.2020.
  9. Ганаровыя грамадзяне раёна (руск.). Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт (25 кастрычніка 2018). Праверана 21.04.2020.
  10. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2020 года № 483 «Аб узнагароджанні» Архівавана 15 студзеня 2021.
  11. Патрыяршае віншаванне архіепіскапу Навагрудскаму Гурыю з 30-годдзем служэння ў святым сане (руск.). Афіцыйны партал Рускай праваслаўнай царквы (30 чэрвеня 2015). Праверана 21.04.2020.
  12. У Мінскай духоўнай семінарыі адбылося выніковае пасяджэнне Вучонага савета (руск.). Афіцыйны партал Рускай праваслаўнай царквы (20 чэрвеня 2018). Праверана 21.04.2020.
  13. У дзень памяці прарока Іллі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел здзейсніў Літургію ў Спаса-Праабражэнскім кафедральным саборы горада Слоніма (руск.). Афіцыйны партал Рускай праваслаўнай царквы (3 жніўня 2016). Праверана 21.04.2020.
  14. Патрыяршае віншаванне архіепіскапу Навагрудскаму Гурыю з 60-годдзем з дня нараджэння (руск.). Афіцыйны партал Рускай праваслаўнай царквы (30 мая 2016). Праверана 21.04.2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]